28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк і БРСМ гуляюць у «фінансавы футбол»

14
Нацбанк і БРСМ гуляюць у «фінансавы футбол»

Нацыянальны банк Беларусі і пралукашэнкаўскі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі маюць намер сумесна «павышаць фінансавую пісьменнасць насельніцтва».

Пра гэта БелТА паведаміла другая сакратарка цэнтральнага камітэта БРСМ Альбіна Сычэўская.

Другая сакратарка распавяла, што аб'яднанне і Нацбанк падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне падвышэння фінансавай пісьменнасці насельніцтва.

«Мы са сваёй стараны прапанавалі ўзаемадзейнічаць у рэалізацыі свайго рэспубліканскага праекта для развіцця маладзёжнай прадпрымальніцкай ініцыятывы «вКЛЮЧайся!», які прапануе дзецям навучальныя семінары ў складанні бізнэс-планаў, сустрэчы са спецыялістамі ў адкрыцці ўласнага бізнэсу», - сказала Альбіна Сычэўская.

Акрамя таго, БРСМ далучыўся да праекту, які ў сваю чаргу быў прапанаваны Нацыянальным банкам. БРСМ ужо правёў першыя спаборніцтвы ў фінансавым футболе. Сутнасць іх у тым, што ўдзельнік, гуляючы на кампутары ў футбол, імкнецца правільна адказаць на фінансавыя пытанні і тым самым забіць гол.

Цікава, што распрацаваныя падыходы для павышэння фінансавай пісьменнасці ў Беларусі грунтуюцца на дзяржаўна-прыватным партнёрстве. Рэалізацыя мерапрыемстваў плана супольных дзеянняў праводзіцца пры спрыянні міжнародных арганізацый (Міжнародны валютны фонд, Сусветны банк, Альянс за фінансавую даступнасць), замежных кампаній (Visa, Alpari, MasterCard), сродкаў масавай інфармацыі, аб'яднанняў удзельнікаў фінансавага рынку, адукацыйных устаноў, банкаў, грамадскіх арганізацый (аб'яднанняў), юрыдычных асоб (камерцыйных і некамерцыйных).

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках