28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на турэцкім КПП на мяжы з Сірыяй

11

Турэцкія ўлады паведамілі пра тое, што ў выніку выбуху мікрааўтобуса на мяжы з Сірыяй загінулі па меншай меры дзесяць сірыйцаў і трое грамадзян Турцыі, дзесяткі чалавек атрымалі раненні.

Выбух адбыўся на памежным КПП Джыльвегезю - асноўным шляху для сірыйскіх бежанцаў, якія спрабуюць знайсці прытулак у Турцыі. Акрамя гэтага, там адбываецца перагрузка на сірыйскі транспарт гуманітарнай дапамогі для сірыйцаў, паведамляе ВВС.

Ва ўзарванага мікрааўтобуса былі сірыйскія нумары. Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасці за гэты выбух.

«Гэта быў магутны выбух. Быў гэта аўтамабіль, начынены выбухоўкай, або выбух адбыўся іншым спосабам, стане вядома ў самы бліжэйшы час. Мы не выключаем ніякіх сцэнараў, у тым ліку і палітычнага», - заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Турцыі Бюлент Арынч.

На працягу апошніх месяцаў на Джыльвегезю, які знаходзіцца насупраць сірыйскага КПП «Баб аль-Хава», было неспакойна. Сірыйскія паўстанцы захапілі «Баб аль-Хаву» ў ліпені мінулага года, але вельмі хутка былі адбітыя з КПП урадавымі войскамі.

Асад губляе ГЭС?

Між тым сірыйскія паўстанцы паведамілі пра захоп найбуйнейшай гідраэлектрастанцыі краіны, размешчанай на рацэ Еўфрат у паўночнай правінцыі Рака. Калі гэтыя паведамленні пацвердзяцца, то гэта будзе вельмі сур'ёзнай стратэгічнай стратай для кіруючага рэжыму.

ГЭС у Такбе з'яўляецца асноўнай крыніцай электраэнергіі для горада Алепа, у якім з ліпеня ідуць баі паміж паўстанцамі і ўрадавымі войскамі.

Прэзідэнт Сірыі Башар Асад у чарговы раз заявіў у панядзелак, што не збіраецца сыходзіць у адстаўку, «нягледзячы ні на які ціск».

«Сірыя застанецца трапяткім сэрцам арабскага свету і не аддасць свае прынцыпы, нягледзячы на ціск не толькі на Сірыю, але і на ўвесь арабскі свет», - цытуе Асада дзяржаўнае навінавае агенцтва Сана.

Перамовы без размоў

Паводле аднаго з лідэраў сірыйскай апазіцыі, улады ў Дамаску адмовіліся ад мірных перамоў.

Прэзідэнт Нацыянальнай кааліцыі сірыйскіх апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл Мааз Хаціб раскрытыкаваў урад за тое, што ён не пагадзіўся на перамовы з апазіцыяй.

На сваёй старонцы ў Facebook ён напісаў, што «ўрад выпусціў шанец уступіць у дыялог», каб спыніць канфлікт, які цягнецца ўжо два гады.

У студзені Хаціб прапаноўваў ураду правесці перамовы з умовай, што ўлады вызваляць 160 тысяч палітычных зняволеных.

У пятніцу міністр інфармацыі Сірыі Амран Зохбі сказаў, што ўрад гатовы ўступіць у перамовы з апазіцыяй, але без усялякіх папярэдніх умоў.

«Дзверы адчынены, стол для перамоваў ужо ўстаноўлены, мы чакаем любога сірыйца, які хоча весці з намі перамовы, - заявіў ён у эфіры дзяржаўнага тэлебачання. -

Калі вы кажаце пра дыялог - гэта азначае без дадатковых умоў і адносіцца да абодвух бакоў».

Па дадзеных ААН, у ходзе канфлікту ў Сірыі, які працягваецца ўжо амаль два гады, загінулі каля 60 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках