29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На праспекце Пераможцаў абмежавалі хуткасць

16
На праспекце Пераможцаў абмежавалі хуткасць

Раней прыкладна ад cтелы там можна было разганяцца да 80 кіламетраў у гадзіну, а зараз хуткасны рэжым абмежавалі да 60 кіламетраў у гадзіну - да вуліцы Нарачанскай.

Супрацоўнікі ДАІ тлумачаць новаўвядзенне тым, што ўздоўж праспекта стала функцыянаваць больш буйных аб'ектаў (у тым ліку і гандлёва-забаўляльных), і транспартныя патокі (пешаходныя і транспартныя) сталі нашмат больш інтэнсіўнымі, піша «Народная воля».

Так, інспектары ў першую чаргу паказалі на гандлёва-забаўляльны цэнтр «Замак». «Пешаходны і транспартны патокі значна павялічыліся на дадзеным участку. Менавіта таму на ўсёй працягласці пр. Пераможцаў аж да вул.Нарачанскай у мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху ўстаноўлены хуткасны рэжым - не больш за 60 км/гадзіну», - распавялі ў ДАІ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках