18 красавiка 2024, Чацвер, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка разлічвае на дапамогу сяброў-дыктатараў у выпадку ўцёкаў

11
Андрэй Суздальцаў: Лукашэнка разлічвае на дапамогу сяброў-дыктатараў у выпадку ўцёкаў

Беларускаму дыктатару патрэбная страхоўка, таму экстрадыцыя Курманбека і Жаныбека Бакіевых кыргызскім уладам у бліжэйшы час немагчымая.

Такім чынам расейскі палітолаг Андрэй Суздальцаў пракаментаваў charter97.org факт знаходжання на тэрыторыі Беларусі экс-кіраўніка Кыргызстана і яго брата, нягледзячы на прысуд ваеннага суда ў Бішкеку.

«Мы выдатна разумеем, што сістэма пошуку і выдачы злачынцаў у рамках Інтэрпола мае свае перавагі і заганы. Безумоўна, краіны Захаду маюць прыярытэт: злачынцаў, якія ўчынілі злачынствы ў такіх краінах знаходзяць і выдаюць у першую чаргу, чым злачынцаў з іншых дзяржаў», - адзначыў палітолаг.

Андрэй Суздальцаў дадаў, што рашэнне кыргызскага суда з'яўляецца сур'ёзнай падставай для затрымання і дэпартацыі злачынцаў, але канчатковы вынік будзе залежаць ад аўтарытэту Кыргызстана на міжнароднай арэне.

«Той факт, што сям'я Бакіевых мае беларускае грамадзянства, будзе «атручваць»адносіны ў рамках АДКБ. Бо гаворка тут ідзе аб дзяржаўнай бяспецы і адносіны паміж Менскам і Бішкекам сапсуюцца», - адзначыў палітолаг.

Таксама расейскі палітолаг падкрэсліў, што Лукашэнка, такім чынам, падтрымлівае «дыктатарскі інтэрнацыянал» і разлічвае на гарантаваную дапамогу ў выпадку ўцёкаў з краіны і неабходнасці атрымання прытулку ў іншай дзяржаве на чале з тыранам.

«Старшынства Беларусі ў СНД носіць рытуальны характар і дапамога з боку краін-членаў наўрад ці магчымая. Бо нават сам Лукашэнка на прэс-канферэнцыі 15 студзеня заявіў, што СНД - гэта дамоўная пляцоўка», - сказаў на заканчэнне Андрэй Суздальцаў.

Варта нагадаць, што былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў і яго брат Жаныбек Бакіеў завочна асуджаныя ваенным судом Бішкекскага гарнізона па крымінальнай справе, звязанай з забойствам экс-кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Медэта Садыркулава. Экс-дыктатар быў прысуджаны да 24 гадоў пазбаўлення волі, а яго брат да пажыццёвага зняволення.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках