17 красавiка 2024, Серада, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Юнацтва» страціла шанец на выхад у плэй-оф ВХЛ

6
«Юнацтва» страціла шанец на выхад у плэй-оф ВХЛ

Хакеісты менскага «Юнацтва», саступілі сёння на выездзе клінскаму «Тытану», зазналі трэцюю паразу запар.

Клуб страціў нават тэарэтычныя шанцы на выхад у плэй-оф чэмпіянату Вышэйшай хакейнай лігі Расеі (ВХЛ), паведамляе БелТА.

«Тытан» (Клін) - «Юнацтва» (Мінск) - 1:0 (0:0, 0:0, 1:0).

12 лютага. Клінскі лядовы палац імя Валерыя Харламава. Суддзі: Андрэй Бірукоў (Масква), Андрэй Гаўрыленка (Санкт-Пецярбург), Фрол Тугушаў (Масква).

«Юнацтва»: Барадуля (59.40); Парахонька - Казакевіч, Багацін - Задзяленаў (капітан) - Фамін; Дзюкаў - Хэнкель, Клачкоў - Герлоўскі - Кірушчанка; Н.Казлоў - Жэўлачэнка, Жураўлёў - Бучкін - Абмётка; Глушкін - Краўчанка, Н. Міцкевіч, Ліннік, Васько.

Шайбы: 1:0 - Кажэўнікаў (М.Сяргееў, 44.46, у большасці).

Кідкі: 43-15 (20/04, 12/4, 11/07).

Штраф: 6 (М.Сяргееў, А.Ярамееў, камандны штраф - 2) - 4 (Абмётка, Н.Міцкевіч).

Брамнікі: Смірагін (100% адбітых кідкоў) - Барадуля (59.40; 97,67% адбітых кідкоў).

У канцы студзеня асноўныя сілы «Юнацтва» не здабылі лаўраў ў ВХЛ і разам з галоўным трэнерам Міхаілам Захаравым былі перакінутыя ў «Юніёр», які выступае ў экстралізе адкрытага чэмпіянату Беларусі. У ВХЛ ж ужо чацвёрты матч запар выйшла каманда, больш чым напалову сфармаваная з хакеістаў даччынай каманды Маладзёвай хакейнай лігі, а таксама гульцоў «Юніёра». А кіруе абноўленай камандай адзін з памочнікаў Міхаіла Захарава Алег Хмыль.

Трымаючы ўпарты супраціў аднаму з аўтсайдэраў чэмпіянату ВХЛ, у трэцім перыядзе «Юнацтва» усё ж дапусціла адну фатальную памылку, дазволіўшы спаборніку арганізаваць вокамгненную атаку ў два пасы, распачатую «Тытанам» ад сваёй брамы.

На апошняй хвіліне трэцяга перыяду штаб «Юнацтва» узяў тайм-аўт і замяніў галкіпера дадатковым палявых хакеістам, але ў выніку менчукі ледзь не прапусцілі яшчэ раз. Пасля кідка гаспадароў шайбу адбіла штанга пустой менскай брамы.

З 52 баламі пасля 47 матчаў і розніцай шайбаў 96-128 менскае «Юнацтва» апусцілася ў турнірнай табліцы чэмпіянату ВХЛ на 23-е месца сярод 27 каманд. Каманда выйграла 11 матчаў у асноўны час, 1 раз ўзяла верх у овэртайме, 5 разоў перамагла праз буліты, 6 гульняў прайграла праз буліты, 1 раз саступіла ў овэртайме і пацярпела 23 паразы ў асноўны час. Адставанне «Юнацтва» ад мяжы плэй-оф за пяць матчаў да фінішу рэгулярнага чэмпіянату ВХЛ складае 17 балаў, і менчукі страцілі нават тэарэтычныя шанцы на квіток у накаўт-раўнд.

Наступныя дзве гульні менскае «Юнацтва» таксама згуляе ў гасцях - 14 лютага з піцерскім ХК ВМФ і 16 лютага - з краснадарскай «Кубанню».

Бамбардзіры «Юнацтва» па сістэме «гол + пас»: Максім Слыш - 30 (10 +20) балаў, Аляксандр Бараўкоў - 21 (5 +16), Канстанцін Захараў - 19 (12 +7), Алег Шафарэнка - 19 (5 + 14), Алег Цімчанка - 17 (6 +11), Андрэй Башко - 13 (4 +9), Павел Развадоўскі - 13 (4 +9), Аляксандр Паўловіч - 10 (6 +4), Сяргей Задзяленаў - 10 (3 + 7), Аляксандр Фамін - 9 (3 +6), Віктар Касцючонак - 8 (0 +8), Сяргей Яноўскі - 7 (5 +2), Ігар Равенка - 6 (4 +2), Аляксандр Сёмачкін - 6 (3 + 3), Дзмітрый Заламай - 6 (1 +5), Аляксей Баранаў - 5 (5 +0), Віктар Туркін - 5 (2 +3), Каспар Саўліеціс - 4 (3 +1), Сяргей Шэлег - 4 (2 + 2), Аляксандр Абакунчык - 4 (1 +3), Ірэк Хафізаў - 3 (1 +2), Андрэй Караў - 3 (1 +2), Уладзіслаў Клачкоў - 3 (0 +3), Артур Абмётка - 2 (1 + 1), Павел Казакевіч - 2 (1 +1), Віталь Кірушчанка - 2 (1 +1), Мікіта Кроцікаў - 2 (0 +2), Дзмітрый Парахонька - 2 (0 +2), Максім Багацін - 1 (1 + 0), Вадзім Яроха - 1 (0 +1), Мікалай Міхайлаў - 1 (0 +1), Алег Гарошка - 1 (0 +1).

Браму «Юнацтва» ў цяперашнім чэмпіянаце ВХЛ абаранялі 5 галкіпераў. Віталь Бялінскі прапусціў 56 шайбаў у 22 матчах і адбіў 91,3% кідкоў; Кевін Лаланд прапусціў 31 шайбу ў 13 гульнях і адбіў 92% кідкоў; Аляксандр Барадуля прапусціў 17 разоў у 7 сустрэчах і адбіў 91,8% кідкоў; Ларс Хаўгэ прапусціў 11 шайбаў у 5 матчах і адбіў 91,7% кідкоў; Сяргей Сцяпанаў правёў 1 двубой, у якім прапусціў 3 разы і адбіў 89,7% кідкоў.

У чэмпіянаце ВХЛ прымаюць удзел 27 клубаў. У рэгулярным сезоне, які скончыцца 25 лютага 2013 года, каманды будуць удзельнічаць у двухколавым турніры (усе ўдзельнікі згуляюць 52 матчы). Паводле ягоных вынікаў 16 лепшых прадоўжаць барацьбу ў плэй-оф за галоўны трафей Вышэйшай хакейнай лігі - «Браціну». Першы раунд плэй-оф пройдзе да трох перамог у серыі. Чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінал - да чатырох перамог. Старт плэй-оф запланаваны на 2 сакавіка 2013 года, фініш - не пазней за 30 красавіка 2013 года.

Цяперашні чэмпіянат ВХЛ - трэці па ліку. Пераможцамі турніру ў папярэднія гады станавіліся цюменскі «Рубін» (2011) і нафтакамскі «Тарос» (2012).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках