18 красавiка 2024, Чацвер, 15:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка «ушчыльную зоймецца» нафтай у сакавіку

20
Сямашка «ушчыльную зоймецца» нафтай у сакавіку

Беларусь і Расея ў сакавіку пачнуць чарговы раўнд перамоваў аб пастаўках нафты і нафтапрадуктаў у 2013 годзе.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, паведамляе БелТА.

«Перамовы ў нас ідуць перманентна, яны не спыняліся, але ў сакавіку мы маем намер ушчыльную вярнуцца да гэтай тэмы», - растлумачыў першы віцэ-прэм'ер.

Беларусь разлічвае ў гэтым годзе імпартаваць з Расеі 23 млн. т. нафты, паведаміў Уладзімір Сямашка. Такая лічба атрымліваецца зыходзячы з аб'ёму расейскай нафты, які вызначаны на першы квартал года - па трубе і па жалезнай дарозе ў рэспубліку будзе пастаўлена 5,75 млн. т. Калі гэты аб'ём памножыць на чатыры кварталы, то ў цэлым за год атрымліваецца 23 млн. т. Калі б Расея зыходзіла з раней абмеркаваных аб'ёмаў у 18,5 млн. т., аб'ём паставак у першым квартале быў бы меншы, адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

Уладзімір Сямашка таксама дадаў, што Беларусь цалкам выконвае свае абавязацельствы пра пастаўкі у Расею нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках