Ладуцька загадаў БРСМ прыцягнуць на будоўлі тысячу студэнтаў
40- 18.02.2013, 19:18
На будаўнічыя аб'екты сталіцы бліжэйшым летам трэба працаўладкаваць не менш за тысячу студэнтаў.
Такую задачу сёння пазначыў перад Менскім гарадскім камітэтам БРСМ старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
«Раней да нас паступіла кансалідаваная заяўка ад будаўнічага комплексу Менска на 550 працоўных месцаў. Мы іх ужо падзялілі па канкрэтных аб'ектах, - распавёў першы сакратар Менскага гарадскога камітэта БРСМ Юры Чачукевіч. - Цяпер будзем карэктаваць план набору студэнтаў у сувязі з даручэннем кіраўніцтва горада».
Плануецца, што будаўнічыя аддзелы будуць працаваць на будаўніцтве новага будынка музэя гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, комплексу «Чыжоўка-Арэна», студэнцкай вёскі, упарадкаванні тэрыторый места.