19 красавiка 2024, Пятніца, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менская ЦЭЦ-5 цалкам спыненая?

207
Менская ЦЭЦ-5 цалкам спыненая?

У выніку выбуху і пажару на выходным трансфарматары першы блок Менскай ЦЭЦ-5 спынены.

Пра гэта charter97.org распавёў чытач. Са слоў крыніцы, «27 студзеня 2013 адбылася аварыя на 1-м блоку Менскай ЦЭЦ-5 - быў выбух, затым пажар на выходным трансфарматары. Блок спынены, прагназаваны прастой - 3 месяцы».

З улікам таго, што другі энергаблок на рамонце мінімум да лістапада 2013 года, ЦЭЦ-5 прастаіць без працы блізу трох месяцаў.

Спраўдзіць гэтую інфармацыю рэдакцыя сайта пакуль не здолела.

Нагадаем, у канцы мінулага года аварыя адбылася на другім энергаблоку станцыі. Як паведамляла крыніца charter97.org, сапсавалася новая кітайская газавая турбіна M701F магутнасцю 270 МВт. «Адбыўся адрыў лапаткі турбіны і яе траплянне ў камеру згарання», распавяла крыніца.

Кіраўніцтва станцыі спачатку катэгарычна адмаўляла нават сам факт здарэння, але пазней прызнала, што інцыдэнт адбыўся 2 лістапада 2012 года.

Праз некалькі дзён афіцыёзнае агенцтва БелТА паведаміла, што «2 лістапада 2012 падчас правядзення спецыялістамі Кітайскай нацыянальнай карпарацыі рэгламентных работ для прамывання сістэмы рэзэрвовага дызельнага паліва, якія выконваюцца падчас планавага спыну паводле дазволенай дыспетчарскай заяўкі, адбылося няштатнае паступленне дызельнага паліва ў камеру згарання газавай турбіны і яго ўзгаранне. Для выяўлення прычын і тэхнічнага стану турбіны ў выніку гэтага інцыдэнту была праведзена яе разборка, ускрыццё корпуса турбіны і афіцыйна дыягнаставаныя пашкоджанні элемэнтаў праточнай часткі».

«Цяпер у адпаведнасці з гарантыйнымі кантрактнымі абавязаннямі Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй выконваецца працэдура вызначэння патрэбных аб'ёмаў правядзення ў аптымальна сціслыя тэрміны рамонту праточнай часткі газавай турбіны парагазавага блока ПГУ-400 Менскай ЦЭЦ-5», - адзначылі ў каментары агенцтву ў «Белэнерга».

1-ы энэргаблок Менскай ЦЭЦ-5 магутнасцю 330 МВт быў уведзены ў працу 4 жніўня 1999 года, другі энэргаблок магутнасцю 450 МВт увамкнуты на паралельную работу з энэргасістэмай у снежні 2011 года.

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках