29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сірыйская апазіцыя: Дыялог з забойцамі немагчымы

27
Сірыйская апазіцыя: Дыялог з забойцамі немагчымы

Нацыянальная кааліцыя апазіцыйных і рэвалюцыйных сіл Сірыі адмовілася ад перамоваў з уладамі.

Апазіцыянеры адхілілі запрашэнне наведаць Маскву і Вашынгтон для іх правядзення. Пра гэта гаворыцца ў заяве кааліцыі, паведамляе ВВС.

Таксама апазіцыянеры адмовіліся ад удзелу ў сустрэчы міжнароднай групы «сяброў Сірыі» ў сакавіку ў Рыме.

Прычынай пастановы названы ракетны абстрэл войскамі Башара Асада горада Алепа, у выніку якога, як сцвярджаюць апазіцыянеры, сірыйскімі ваеннымі забітыя сотні цывільных жыхароў.

Асаблівую віну за падзеі апазіцыянеры ўсклалі на Расею, якая, з іх слоў, далей забяспечвае зброяй рэжым Асада.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках