19 красавiка 2024, Пятніца, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дзень без навін»: ААН у абарону журналістаў

3

Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў гарантаваць бяспеку журналістам і абвясціў пра кампанію «Дзень без навін».

Кампанія закліканая звярнуць увагу на журналістаў, якія церпяць запалохванні, арышты і пераслед, паведамляе сайт ААН.

«Штотыдзень забіваюць аднаго журналіста проста за тое, што ён выконвае сваю працу. Дзевяць з дзесяці выпадкаў такіх забойстваў застаюцца беспакаранымі», - заявіў Генеральны сакратар у сваім відэазвароце.

Пан Гі Мун падкрэсліў, што за апошнія 10 гадоў пры выкананні абавязкаў былі забітыя больш за 600 журналістаў. Шмат іншых сталі ахвярамі пагроз і здзекаў.

У мінулым годзе быў забіты 121 журналіст. Траціна з іх - ахвяры гвалту ў Сірыі.

«Кожнае забойства - гэта дзень без навін», - заявіў кіраўнік ААН. Ён падкрэсліў, што бяспека журналістаў і барацьба з беспакаранасцю тых, хто на іх нападае, значыць абарону свабоды выказвання меркаванняў і права на жыццё, свабоду і бяспеку.

Генеральны сакратар нагадаў пра План дзеянняў ААН для гарантавання бяспекі журналістаў і супрацьдзеяння беспакаранасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках