19 красавiка 2024, Пятніца, 5:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жэрар Дэпардзьё стаў «ганаровым удмуртам»

206
Жэрар Дэпардзьё стаў «ганаровым удмуртам»

Абрад пасвячэння французскага актора правялі шаманы ў адной з вёсак Мардовіі.

Пры гэтым гледачоў на цырымонію не запрашалі, каб «ухаваць артыста ад ліхіх духаў», паведамляе ІТАР-ТАСС. Зрэшты, сам Жэрар Дэпардзьё на цырымоніі таксама не быў, усё прайшло завочна. Актору поштай адправілі асвячоную паводле шаманскіх звычаяў лямцавую шапку - знак таго, што ён стаў ганаровым грамадзянінам.

Раней сёння Жэрар Дэпардзьё атрымаў сталую рэгістрацыю ў сталіцы Мардовіі - Саранску. Актор зарэгістраваны ў кватэры ў сваякоў свайго сябра - кіраўніка Дзяржфільмафонда Расеі Нікалая Барадачова.

Нагадаем, Жэрар Дэпардзьё атрымаў расейскае грамадзянства ў студзені 2013 года на асабістае распараджэнне прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Раней ён пераехаў з Францыі ў Бэльгію пасля таго, як новы французскі прэзідэнт Франсуа Аланд пастанавіў увесці 75-адсоткавы падатак на раскошу.

Напісаць каментар 206

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках