16 красавiка 2024, aўторак, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка палохае бізнэс

252
Лукашэнка палохае бізнэс

Дыктатар перасцярог беларускі бізнэс аб «недапушчальнасці фінансавання апазіцыі».

«Калі хтосьці з бізнэсоўцаў будзе фінансаваць пятую калону ці нейкім іншым чынам негатыўна ўплываць на грамадства, то я буду разглядаць, што яны (бізнэс - ІФ) уключыліся ў палітычную барацьбу, барацьбу супраць дзяржавы. А там свае законы, няхай потым не крыўдзяцца такія бізнэсоўцы», - заявіў Лукашэнка ў аўторак на нарадзе далейшай дзейнасці Рады развіцця прадпрымальніцтва, піша «Інтэрфакс».

Звяртаючыся да чальцоў абноўленай Рады, ён перасцярог ад памылак, якія былі ўласцівыя ранейшаму складу.

«Я хачу, каб вы дакладна ўсведамлялі: усялякія спробы бізнэсоўцаў уплываць на органы дзяржаўнай улады з мэтай стварыць «дах» для свайго добрага жыцця будуць сканчацца паразай для такіх ініцыятыў і структур», - сказаў правадыр. Паводле ягоных слоў, для працы Рады «нормай павінна стаць не лабіяванне інтарэсаў асобных фірмаў і кампаній, а маштабная, рознабаковая канструктыўная дзейнасць».

«Не выбіванне льгот і датацый з бюджэту, а павелічэнне ўнёску прыватнага сектара ў выраб валавога ўнутранага прадукту, у падвышэнне эфэктыўнасці нашай эканомікі», - заявіў Лукашэнка.

Дыктатар звярнуў увагу на тое, што Рада развіцця прадпрымальніцтва - «практычна адзіная Рада, створаная пры ім». У свой час, адзначыў Лукашэнка, «з'явіліся новыя людзі, шмат блытаніны, шмат ахвотных у праваахоўных органах, сярод чыноўнікаў стварыць«дах» і пагрэць рукі на бізнэсоўцах». «Было шмат ахвотных нахіліць, пасадзіць, «утапіць» бізнэсоўцаў», - заявіў ён.

Напісаць каментар 252

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках