24 красавiка 2024, Серада, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вельмі сур'ёзны турыст з Беларусі стаў сусветнай зоркай

85

Глабальным інтэрнэт-мемам стаў беларускі падарожнік Віталь Зялкоўскі (Vitaly Zelkovsky).

Стаічныя фатаграфіі Віталя распаўсюджваюцца ў інтэрнэце з хуткасцю віруса, паведамляе Broken News Daily.

Набор апатычных аўтапартрэтаў турыст з Беларусі размясціў у сябе ў блогу і набыў сусветную вядомасць дзякуючы «народнаму» сайту навінаў Reddit.

Папулярнасць Віталя можа зацямніць знакамітага сварлівага ката, адзначае выданне.

Інтэрнэт жартуе:

А гэта знакаміты сварлівы кот:

Згодна з Вікіпедыяй, інтэрнэт-мем (па-англійску: Internet meme) - у сродках масавай інфармацыі і бытавой лексіцы назва інфармацыі або фразы, часта бессэнсоўнай, якая спантанна набыла папулярнасць у інтэрнэт-асяроддзі з дапамогай распаўсюджвання ў Інтэрнэце ўсімі магчымымі спосабамі (па электроннай пошце, у мессенджерах, на форумах, у блогах і інш.) Таксама пазначае з'яву спантанага распаўсюджвання такой інфармацыі або фразы. Увайшло ва ўжыванне ў сярэдзіне першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках