Нарвэгія дала Беларусі льготны доступ на свой рынак
58- 27.02.2013, 20:37
Беларусь уключылі ў Генэральную сістэму прэфэрэнцый Нарвэгіі.
Сёння адбылася сустрэча начальніка ўправы Еўропы МЗС Сяргея Маліноўскага з паслом Нарвэгіі ва Украіне і Рэспубліцы Беларусь у сумяшчальніцтве Ёнам Елведалам Фрэдрыксэнам.
Падчас сустрэчы абмеркаванае шырокае кола пытанняў дзвюхстаронняга і шматстаронняга супрацоўніцтва, якія маюць узаемную цікавасць, паведамляе прэс-служба МЗС.
Асноўная ўвага была нададзеная магчымасцям развіцця дыялогу паміж міністэрствамі, актывізацыі супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сфэрах, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.
Пасол афіцыйна паведаміў беларускай старане аб уключэнні з студзеня 2013 Рэспублікі Беларусь, супольна з шэрагам іншых дзяржаў, у дзейную Генэральную сістэму прэфэрэнцый Нарвэгіі, якая забяспечвае яе бэнэфіцыярам ільготны доступ тавараў на нарвэжскі рынак.