Гомельскія чыноўнікі спявалі і скакалі ў гонар юбілею вобласці
56- 4.02.2013, 10:07
Чыноўнікі адзначылі 75-годдзе ўтварэння Гомельскай вобласці, убраўшыся ў піянераў і штукароў.
1-3 лютага ў Гомелі прайшоў конкурс аматарскай творчасці сярод работнікаў органаў выканаўчай улады і саветаў «дэпутатаў» Гомельскай вобласці. У гэтым годзе імпрэза прысвечаная 75-годдзю ўтварэння Гомельскай вобласці, паведамляе БелаПАН.
У конкурсе бралі ўдзел больш за тысячу чыноўнікаў з Гомеля і ўсіх раёнаў вобласці. У спартыўнай частцы работнікі органаў улады спаборнічалі ў міні-футболе, тэнісе, валейболе, більярдзе, шахматах, боўлінгу і стральбе. А ў творчай - паказвалі сцэнкі, спявалі і танцавалі. Старшынствавала ў журы першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Вольга Антоненка.