24 красавiка 2024, Серада, 17:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец: Еўразійская інтэграцыя - тупіковы шлях

23
Павел Севярынец: Еўразійская інтэграцыя - тупіковы шлях

У гадавіну паўстання Каліноўскага палітык-палітвязень кажа аб небяспецы інтэграцыі з Расеяй.

Месца Беларусі - у еўрапейскай сям'і, заявіў Павел Севярынец у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

«Пагроза анексіі Беларусі Расіяй павялічваецца апошнія гады штораз. Па кавалках, паціху, ад «Белтрансгаза» і новых вайсковых базаў да паглынання расійскай масавай культурай усё большай прасторы ў Беларусі ажыццяўляецца такі паўзучы захоп. Разам з тым ідзе супрацьлеглы працэс: кожны дзень, нават той кульгавай незалежнасці, якая ў нас ёсць цяпер, ён аб'ектыўна павялічвае шанцы Беларусі на жыццяздольнасць. Які з гэтых двух працэсаў пераможа?.. Канешне, хацелася б верыць, што беларусізацыя і замацаванне ў свядомасці незалежнасці», - кажа палітык.

Павел Севярынец упэўнены, што Еўразійскі саюз і еўразійская інтэграцыя - гэта шлях да ўмацавання дыктатуры, страты эканамічнай і палітычнай незалежнасці, шлях да агрэсіі і адсталасці. «Наша месца - у еўрапейскай сям'і», - кажа палітык.

Нагадаем, Павел Севярынец адбывае пакаранне ў спецкамендатуры № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна Берасцейскай вобласці. У траўні 2011 года ён быў асуджаны на тры гады абмежавання волі паводле крымінальнай справе аб «масавых беспарадках» у Менску 19 снежня 2010 года.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках