28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы адзначылі гадавіну нараджэння Каліноўскага ў Вільні

4

Дэмакратычныя актывісты прайшлі па вуліцах літоўскай сталіцы з беларускімі сцягамі і партрэтамі палітвязняў.

Акцыя была прымеркаваная да гадавіны нараджэння Кастуся Каліноўскага, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года ў Літве і Беларусі, паведамляе тэлеканал «Белсат».

«Калі мы будзем змагацца за вяртанне нашай гісторыі і гістарычнай памяці, то вернем і наш дабрабыт», - кажа яе ўдзельнік, прадпрымальнік Аляксандр Макаеў.

Дэмакратычныя актывісты нагадваюць, што ў нашай краіне імя Каліноўскага фактычна пад забаронай, а тыя, хто, як і ён, любяць Беларусь, сёння сядзяць у турмах.

Так актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава патлумачыла, чаму ў руках у іх - партрэты беларускіх палітычных вязняў.

«Мы выкрыкваем імёны нашых 15-ці палітвязняў таму што нас нідзе не хочуць чуць. Нас і далей будуць забіваць, збіваць, адразаць валасы - рабіць усё што захочацца. У іх - ўсёдазволенасць. Таму мы крычым і просім: дапамажыце нам выратаваць гэтых людзей! Невядома, што там з імі адбываецца», - сказала яна.

Сярод удзельнікаў быў таксама і Сяргей Ханжанкоў, асуджаны яшчэ за савецкім часам за спробу падарваць радыёглушыльнік. Дысідэнт жартуе, што прыехаў у Вільню адзначыць падвойны юбілей: 150-годдзе паўстання Каліноўскага і 50-годдзе спробы ўласнай антысістэмнай дыверсіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках