29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Паганяйла: Улады ігнаруюць рашэнні ААН

10
Гары Паганяйла: Улады ігнаруюць рашэнні ААН

Беларускія ўлады не выканалі ніводнага рашэння Камітэта ААН па правах чалавека.

Пра гэта заявіў кіраўнік юрыдычнага камітэта Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла, каментуючы нядаўні даклад пра парушэнні правоў чалавека ў свеце, прадстаўлены беларускім МЗС, перадае «Еўрарадыё».

Правы чалавека парушаюцца ўсюды, дзе ёсць сутыкненні інтарэсаў грамадзяніна з дзяржавай, кажа праваабаронца. У краінах Еўропы такія выпадкі разглядаюцца рознымі ведамствамі, скаргамі грамадзян займаюцца суды, усё гэта становіцца галосным. Беларускія ўлады, наадварот, ігнаруюць рашэнні міжнародных арганізацый, у тым ліку ААН, якія тычацца выканання правоў чалавека.

«Грамадзяне краін, якія ўваходзяць у Раду Еўропы, звяртаюцца ў Страсбургскі суд па правах чалавека са скаргамі і, дарэчы, часта выйграюць справы. Практыку гэтых судоў акурат і выкарыстоўвае ў сваім дакладзе МЗС Беларусі. Але МЗС не згадаў пра тое, што аналагічнымі правамі ў Камітэце ААН па правах чалавека карыстаюцца грамадзяне Беларусі. Ужо больш за 20 рашэнняў, якія пацвярджаюць парушэнне правоў грамадзян з боку Рэспублікі Беларусь, але ніводнае з іх не выканана», - заявіў Гары Паганяйла.

Беларусь упершыню падрыхтавала такі даклад. Падобныя таксама робіць Расея, Кітай і ЗША. Не выключана, што новы міністр замежных спраў вырашыў заняць атакавалую пазіцыю, лічыць Паганяйла. З ім пагаджаецца і праваабаронца Уладзімір Лабковіч, паколькі даклад беларускага МЗС вельмі падобны на расейскі па структуры і накіраванасці.

«На жаль, у Беларусі не адзінкавыя выпадкі парушэння правоў, якія выявіў МЗС у сваім дакладзе, а сістэматычныя парушэнні. Думаю, новы міністр падгледзеў такое ноў-хаў у Расеі, калі не можаш адказаць на прэтэнзіі і пераходзіш на ўзровень рыторыкі «сам дурань», - сказаў Уладзімір Лабковіч.

Нагадаем, некалькі дзён таму беларускі міністр замежных спраў Уладзімір Макей прадставіў даклад МЗС, у якім гаворыцца аб парушэнні правоў чалавека ў 23 заходніх краінах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках