29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто больш?

47
Хто больш?

«Віцебскаблгаз» купляе Тоyota Hilux за 41 тысячу даляраў.

Падобна на тое, што з пачаткам Года беражлівасці дзяржпрадпрыемствы імкнуцца перафрантаваць адзін аднаго ў куплі дарагіх аўтамабіляў.

Вось і віцебскія газаўшчыкі вырашылі не адставаць ад наваполацкіх вадаправодчыкаў. «Віцебскаблгаз» абвясціў тэндэр на куплю сярэднепамернага пікапа Тоyota Hilux за 360 млн рублёў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Напэўна, кіраўніцтва дзяржпрадпрыемства вырашыла, што пасля нядаўняга павышэння тарыфаў на газ можна дазволіць сабе абнавіць аўтапарк. Мяркуючы па заяўленым кошце, пікап набываецца ў камплектацыі Comfort, куды, у адрозненне ад базавай, уваходзяць таніраванае шкло, храмаваныя бакавыя люстэркі, лёгкасплаўныя дыскі, аўдыёсістэма з 6,1-дзюймавым дысплеем і шасцю дынамікамі, а таксама шэраг іншых паляпшэнняў.

Тэндэр праводзіцца па спрошчанай працэдуры, заяўкі трэба паспець падаць за тыдзень. У гэтым годзе гэта ўжо трэці ў Віцебскай вобласці тэндэр на закупку аўто дзяржпрадпрыемствам, якое аказвае насельніцтву камунальныя паслугі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках