19 сакавiка 2024, aўторак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Украіна павінна выбраць паміж Еўропай і МС

49
Грыбаўскайтэ: Украіна павінна выбраць паміж Еўропай і МС

Украіна павінна выбраць, далучацца ёй да Мытнага Саюза або Еўрапейскага Звязу, адзначае прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

«Падпісанне і аднаго, і другога ніякім чынам не можа быць адначасова, гэта значыць краіна павінна абраць (паміж Мытным саюзам і Еўрапейскім Звязам - ІФ)», - сказала яна на сумеснай з прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам прэс-канферэнцыі ў Вільні ў сераду, піша «Інтэрфакс».

У той жа час, яна адзначыла, што Пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ ніякім чынам не забароніць Украіне і далей гандляваць з Расеяй і краінамі Мытнага Саюза. «Але фармальна падпісанне пагаднення аб асацыяцыі азначае, што пагадненні адпаведныя з Мытным саюзам не могуць быць сумяшчальнымі», - сказала яна.

У сваю чаргу, Януковіч адзначыў: «Што тычыцца Мытнага Саюза, гэтая інстытуцыя існуе, і з ёй трэба шукаць магчымасці, і ствараць мадэлі супрацоўніцтва. І над гэтымі пытаннямі мы таксама працуем». Ён нагадаў, што ўзровень тавараабароту паміж Украінай і краінамі Мытнага саюза складае больш за $60 млрд «і не лічыцца з гэтым мы не можам».

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках