25 красавiка 2024, Чацвер, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гродзенскі аблвыканкам адмаўляецца «купляць беларускае»

54
Гродзенскі аблвыканкам адмаўляецца «купляць беларускае»

Гродзенскі аблвыканкам закупляе чатыры тэлевізара па 1000 даляраў.

Айчынныя тэлевізары столькі не каштуюць. А як жа праграма імпартазамяшчэння?

«Напэўна, тэлевізар ёсць. Але я ніколі не звяртала ўвагі на гэтыя моманты. У нас у кабінеце няма, таму не задумвалася», - няўпэўнена расказвае «Еўрарадыё» супрацоўніца ўпраўлення справамі Гродзенскага аблвыканкама пра тэлевізары ў кабінетах чыноўнікаў.

На сайце дзяржзакупак гэтая ўстанова размясціла план выдаткаў на 2013 год. Там вельмі цікавыя пазіцыі. Напрыклад, чатыры плазменных тэлевізара агульным коштам 35 мільёнаў рублёў. У далярах - па тысячы за штуку. Нядрэнна. У крамах за гэты кошт можна купіць самы сучасны Samsung або Sony дыяганаллю 40 дзюймаў. Аналагічны беларускі «Гарызонт» каштуе 400 даляраў. На самім прадпрыемстве кажуць, што самы дарагі беларускі тэлевізар у іх каштуе каля 800 даляраў. А вось за тысячу даляраў айчынны вытворца тэлевізары не прапануе.

На жаль, пагаварыць з адказным за набыццё тэлевізараў Аляксандрам Баравіком не атрымліваецца. Ён і яго намеснік, ці то захварэлі, ці то ў адпачынку.

Начальнік ідэалагічнага аддзела Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Кліцуноў распавядае, што ў будынку шмат тэлевізараў. Але нават у прыёмнай губернатара стаіць віцебскі «Віцязь».

«У мяне тэлевізар «Віцязь» у кабінеце. Вось я як раз насупраць яго сяджу. У губернатара, па-мойму, тэлевізара няма. А вось у яго прыёмнай ёсць. Таксама «Віцязь». Гэта я дакладна ведаю».

Як даведалася радыё, акрамя тэлевізара, Гродзенскі аблвыканкам у гэтым годзе «зэканоміць» яшчэ і на наўтбуках. Іх запланавана купіць 10 штук. Грошай выдзелена ажно 100 мільёнаў. Гэта па 10 мільёнаў за штуку (каля 1150 даляраў). Мадэль не паказаная. Але кошты на звычайныя бюджэтныя мадэлі наўтбукаў пачынаюцца ад 380-400 даляраў. За 1150 наўтбук таксама можна купіць без праблем, асабліва калі вам патрэбен ультратонкі корпус з металу або звышмагутны працэсар і відэакарта для гульняў. Навошта ўсё гэта чыноўнікам аблвыканкама - таямніца.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках