29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мая Качыянчыч: ЕЗ уважліва сочыць за Беларуссю

12
Мая Качыянчыч: ЕЗ уважліва сочыць за Беларуссю

Еўразвяз паказвае на тое, што новае заканадаўства Беларусі ўтрымлівае шэраг абмежаванняў дэмакратыі.

Пра гэта заявіла ў сераду на брыфінгу ў Бруселі Мая Качыянчыч, афіцыйны прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан, перадае «Інтэрфакс».

«Мы выказалі нашу пазіцыю адносна правоў чалавека ў Беларусі. І мы нагадваем гэтую пазіцыю, якая заключаецца ў тым, што Беларусь павінна палепшыць сітуацыю з правамі чалавека», - сказала Мая Качыянчыч.

Яна падкрэсліла, што Менску варта прыслухоўвацца да рэкамендацый, якія былі яму адрасаваныя з гэтай нагоды.

Па словах Маі Качыянчыч, «за Беларуссю ўважліва назіраюць». Яна паведаміла, што ў тым, што тычыцца правоў чалавека, «у плане міжнародным, рэгіянальным і нацыянальным, існуюць інстытуты і арганізацыі грамадзянскай супольнасці, якія ў стане адсочваць сітуацыю».

Прадстаўнік кіраўніка еўрапейскай дыпламатыі адзначыла, што ў Брусэлі прынялі да ведама даклад МЗС Беларусі пра парушэнні правоў чалавека ў асобных краінах свету.

«Для нас пытанне правоў чалавека асабліва важнае, як у Еўразвязе, так і за яго межамі», - заявіла Мая Качыянчыч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках