У Менску забаранілі прэзентацыю рамана Някляева
21- 6.02.2013, 17:42
Прэзентацыя новага рамана Уладзіміра Някляева павінна была адбыцца сёння, у першы дзень Міжнароднай кніжнай выставы ў Менску.
На стэндзе Польскай амбасады праводзіцца прэзентацыя кніг-фіналістаў літаратурнай прэміі імя Гедройца, піша «Наша Нiва».
Па словах супрацоўнікаў Польскай амбасады, да іх падышлі арганізатары выставы і забаранілі прэзентаваць кнігу Някляева.
Тады прэзентацыя пачалася імправізаваная, проста прама перад стэндам амбасады. Але ў хуткім часе да вядучага, паэта Андрэя Хадановіча, падышлі супрацоўнікі аховы і далі пяць хвілін на згортванне імпрэзы.
У дадатак на стэндзе кнігарні «Логвінаў» арганізатарамі выставы была забароненая аўтограф-сесія Уладзіміра Някляева.