У вучылішчы алімпійскага рэзерву памёр 15-гадовы навучэнец
40- 7.02.2013, 12:12
Пра гэта паведамілі сябры падлетка.
У самым вучылішчы не сталі нічога каментаваць, піша «Наша Нiва».
«Дырэктар - у адпачынку, чалавека, які выконвае абавязкі, не прызначылі. І ніхто не будзе з вамі на гэтую тэму размаўляць. Ніякай інфармацыі мы не даем», - паведамілі ў прыёмнай.
Па словах сяброў загінулага Сяргея, яму стала дрэнна ў душы пасля трэніроўкі. Там ён і памёр. Здарылася ўсе 5 лютага каля 13 гадзін.
Паводле папярэдняй інфармацыі, прычына смерці - адрыў тромба.
Хлопец - з Вілейкі. Першы год навучаўся ў вучылішчы алімпійскага рэзерву - займаўся баскетболам.