25 красавiка 2024, Чацвер, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіста антыядзернай кампаніі так і не пусцілі ў Літву

15
Актывіста антыядзернай кампаніі так і не пусцілі ў Літву

Антыядзерны актывіст Мікалай Уласевіч нават праз суд не здолеў даведацца, чаму яму забаронены ўезд у Літву.

Акруговы адміністрацыйны суд Вільні 6 лютага правёў паседжанне паводле скаргі Мікалая Уласевіча, звязанай з забаронай на ягоны ўезд у Літву падчас правядзення рэферэндуму ў пытанні будаўніцтва АЭС, хоць у актывіста на той момант ужо была адкрытая шэнгенская віза.

Прадстаўнік МЗС Літвы азнаёміў суд з інфармацыяй пра прычыну забароны на ўезд, аднак адмовіўся яе рассакрэціць і паведаміць актывісту. Ён папрасіў правесці пасяджэнне ў закрытым рэжыме. Аднак суд пастанавіў, што справа будзе разглядацца публічна, але без абнародвання сакрэтных дакументаў, паведамляе прэс-служба антыядзернай кампаніі.

Уласевіч заявіў суду, што ў гэты момант не мае прэтэнзій да Літвы, бо ўжо атрымаў літоўскую візу і можа ўехаць у гэтую краіну. Аднак, падкрэсліў актывіст, ён не адмаўляецца ад сваёй скаргі, бо мяркуе, што несправядлівая пастанова павінна быць скасаваная. «Гэта трэба для таго, каб такія памылкі не паўтарыліся ў будучыні, каб у асоб, якія вінаватыя ў гэтым непаразуменні, не ўзнікла пачуцця беспакаранасці», - пракаментаваў ён.

Прадстаўнік МЗС задаў на судовым пасяджэнні Уласевічу пытанне, з якіх сродкаў фінансуецца ягоная грамадская дзейнасць. Актывіст адказаў, што «хоча захаваць свой край ад ядзернай бяды» і «за гэтую дзейнасць нічога, акрамя праблем», не атрымлівае.

Пастанова Віленскага акруговага адміністрацыйнага суда паводле скаргі Мікалая Уласевіча будзе абвешчаная 25 лютага. У гэты ж дзень, нагадаем, пройдзе судовае паседжанне паводле аналагічнай скаргі каардынатара Беларускай антыядзернай кампаніі Таццяны Новікавай, якую не ўпусцілі ў Літву разам з Уласевічам. На першым паседжанні паводле яе скаргі 16 студзеня МЗС адмаўляўся даць суду засакрэчаную ім інфармацыю аб прычынах забароны на яе ўезд у Літву.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках