28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Коктыш: Рэжым змагаецца з апазіцыяй чужымі рукамі

11
Ігар Коктыш: Рэжым змагаецца з апазіцыяй чужымі рукамі

Міжнародныя арганізацыі павінны пазбавіць дыктатара магчымасці выкарыстоўваць іх для рэпрэсій супраць беларусаў.

Аб гэтым Ігар Коктыш заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org адразу пасля таго, як быў вызвалены з аддзялення паліцыі нямецкага горада Ангэрмюндэ. Адразу пасля вызвалення яго дэпартавалі на тэрыторыю Польшчы. Да атрымання афіцыйнай інфармацыі з Інтэрпола Ігар Коктыш не ведае, ці можа ён наведваць іншыя еўрапейскія краіны.

«Як мне паведамілі, запыт праз лінію Інтэрпола аб маім затрыманні і экстрадыцыі быў высланы ў 2012 годзе, напярэдадні «выбараў», - распавёў актывіст апазіцыі. І невядома, колькі яшчэ актывістаў апазіцыі абвясцілі ў вышук такім чынам. Даведацца пра гэта практычна немагчыма, таму ў такую сітуацыю можа патрапіць кожны палітуцякач з Беларусі».

Ігара Коктыша вызвалілі пасля таго, як польскія ўлады даслалі інфармацыю з пацвярджэннем яго статусу бежанца. Калі б гэтага не адбылося, яго маглі б пасадзіць у нямецкую турму, а затым дэпартаваць у Беларусь.

«Адзінае, што мяне выратавала, - гэта магчымасць аператыўна паведаміць аб затрыманні, і рэакцыя СМІ і беларускіх актывістаў. Я ўдзячны за гэтую падтрымку і салідарнасць», - кажа Ігар Коктыш.

Апазіцыянер адзначыў, што рэжым Лукашэнкі доўжыць пераслед сваіх апанентаў за мяжой і выкарыстоўвае для гэтага міжнародныя структуры, у тым ліку - еўрапейскія.

«Трэба пакласці канец гэтаму. Міжнародным арганізацыям варта з вялікай увагай ставіцца да тых запытаў, якія паступаюць ад афіцыйнага Менска і пераправяраць іх. Толькі так яны здолеюць не даць сябе выкарыстаць у якасці інструмента для рэпрэсій», - заявіў ён.

Нагадаем, намесніка старшыні «Звязу для дэмакратыі ў Беларусі» Ігара Коктыша затрымалі сёння раніцай у ФРГ на запыт беларускіх уладаў.

Актывіста арыштавалі ў горадзе Ангэрмюндэ пад Берлінам.

Ігар Коктыш паведаміў, што беларускія ўлады ўнеслі яго ў спіс Інтэрпола, таму ён быў затрыманы нямецкімі паліцэйскімі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках