29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Францыі напісаў кнігу пра іконы Беларусі

10
Амбасадар Францыі напісаў кнігу пра іконы Беларусі

Амбасадар Францыі ў Менску Мішэль Рэнеры напісаў кнігу «Цудатворныя іконы Беларусі».

Прадмовы да яе напісалі Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, а таксама Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Пра гэта паведамілі ў Рымска-каталіцкай царкве ў Беларусі, перадае БелТА.

На нядаўняй сустрэчы ў рэзідэнцыі амбасадара Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падкрэсліў, што такую кнігу мог напісаць толькі глыбока веруючы чалавек, якім і з'яўляецца Мішэль Рэнеры. Мітрапаліт таксама адзначыў, што выданне выйшла ў свет у год, калі адзначаецца некалькі юбілеяў: 1700-годдзе Міланскага эдыкта, які даў свабоду хрысціянству, 1150-годдзе стварэння славянскай пісьменнасці святымі Кірылам і Мяфодзіем, 1025-годдзе хрышчэння Русі і 400-годдзе здабыцця Будслаўскай іконы Божай Маці.

У амбасадзе Францыі ў Беларусі паведамілі, што прэзентацыя кнігі адбудзецца 9 лютага ў 11.00 падчас літаратурнай сустрэчы з удзелам Мішэля Рэнеры на ХХ Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы, якая праходзіць у нацыянальным выставачным цэнтры «Белэкспа» з 6 па 10 лютага.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках