25 красавiка 2024, Чацвер, 10:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Лівіі патрабуюць выдаць галоўнага шпіёна Кадафі

4
Ад Лівіі патрабуюць выдаць галоўнага шпіёна Кадафі

Міжнародны крымінальны суд (МКС) патрабуе, каб Лівія экстрадавала ў Гаагу былога кіраўніка лівійскай выведкі Абдалу ас-Сенусі.

Ён абвінавачваецца судом у злачынствах супраць чалавечнасці, паведамляе РІА «Новости».

МУС у чэрвені 2011 года выдаў ордэр на арышт Абдалы ас-Сенусі. У верасні 2012 года былы кіраўнік выведкі Лівіі быў экстрадаваны ў Трыпалі з Маўрытаніі, дзе знаходзіўся з сакавіка таго ж года. Дамоўленасць аб экстрадыцыі была дасягнута неўзабаве пасля арышту ас-Сенусі ў аэрапорце маўрытанскай сталіцы, куды той прыбыў з Марока па падробленым пашпарце грамадзяніна Малі.

Узброенае паўстанне ў Лівіі працягвалася з лютага па кастрычнік 2011 года і скончылася смерцю дыктатара Муамара Кадафі і зменай улады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках