28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загінуў былы палітвязень Арцём Грыбкоў

37
Загінуў былы палітвязень Арцём Грыбкоў

Трагедыя адбылася яшчэ 13 снежня 2012 года.

«Ён загінуў у аўтакатастрофе, але я не хачу ніякага рэзанансу», - сказала «Радыё Свабода» ўдава Арцёма Грыбкова Святлана.

Цётка Грыбкова Людміла пацвердзіла факт смерці пляменніка і сказала, што падрабязнасцяў сама не ведае.

Па жаданні сваякоў Арцёма Грыбкова яго пахавалі на радзіме ў Карэліцкім раёне.

Арцём Грыбкоў нарадзіўся 6 студзеня 1989 г. у Карэлічах. Вучыўся ў Менскім каледжы лёгкай прамысловасці, мастацкім вучылішчы ў Міры. У 2008 г. скончыў вучылішча будаўнікоў у Карэлічах.

У палітычных партыях і рухах не ўдзельнічаў. Працаваў на розных работах па рабочых спецыяльнасцях.

На момант заключэння працаваў у гандлёвым цэнтры «Гіпа» грузчыкам і прэсаўшчыком гідраўлічнага прэса. Быў затрыманы 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці пасля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. У СІЗА ў Жодзіна адбыў 10 сутак. 12 студзеня з месца працы Грыбкова забралі ў СІЗА на Валадарскага.

Потым яго вызвалілі і затрымалі другі раз, трымалі ў СІЗА КДБ. Грыбкоў быў абвінавачаны ва ўдзеле ў нібыта масавых беспарадках.

26 траўня 2011 суддзя Ленінскага суда Менска Людміла Грачова асудзіла Грыбкова на 4 гады пазбаўлення волі. Адбываў пакаранне ў Бабруйскай калоніі № 2. Вызвалены з калоніі 13 жніўня 2011 года.

Архіўнае відэа

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках