29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск - другі па небяспечнасці горад у Еўропе

52
Менск - другі па небяспечнасці горад у Еўропе

Па дадзеных Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці, найбольш небяспечныя для пражывання гарады сканцэнтраваныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы.

Шырока распаўсюджаны наркагандаль, высокі ўзровень злачыннасці ў цэлым і крытычная статыстыка забойстваў у прыватнасці папярэджваюць аб тым, што, адпраўляючыся ў гэты рэгіён, неабходна прыняць усе магчымыя меры бяспекі і ўвесь час быць напагатове, піша «Інтэрфакс».

Абсалютным лідэрам сярод «сталіц злачыннасці» з'яўляецца Каракас (Венесуэла), дзе ўзровень наўмысных забойстваў складае 122 чалавекі на 100 тыс. насельніцтва. На другім месцы ў сумным рэйтынгу - Гватэмала Сіці (118,3).

Зусім трохі адстае Бастэр - галоўны горад малюсенькай карыбскай дзяржавы Сэнт-Кітс - і Нэвіс, у якім, у пераліку на 100 тыс. насельніцтва, здзяйсняецца 97,6 забойстваў.

У першай дзесятцы, акрамя цэнтральнаамерыканскіх і лацінаамерыканскіх гарадоў, ёсць толькі адзін прадстаўнік іншага рэгіёну - сталіца афрыканскай дзяржавы Лесота горад Масеру, у якім узровень наўмысных забойстваў роўны 62 на 100 тыс. насельніцтва.

У параўнанні з названымі рэгіёнамі жыццё на еўраазіяцкім кантыненце на парадак бяспечней, аднак і тут не без граху. Так, у галоўным горадзе Манголіі Улан-Батары ў год здзяйсняецца 10,2 забойства на 100 тыс. насельніцтва.

У Еўропе ж самым крымінальным горадам апынуўся Талін, у якім узровень наўмысных забойстваў складае 7,3.

На другім жа месцы сярод еўрапейскіх гарадоў - Менск. Па дадзеных ААН, тут здзяйсняецца 5,7 наўмысных забойстваў на 100 тыс. насельніцтва. У параўнанні з Лацінскай і Цэнтральнай Амерыкай гэта, безумоўна, вельмі сціплы паказчык, аднак ён больш, чым у Нью-Йорку (5,6), суседніх з Беларуссю сталіцах Рызе і Вільні (5,4), Маскве (4,6) і Кіеве (4,2).

Найбольш спакойнымі і бяспечнымі гарадамі свету, па дадзеных UNODC, з'яўляюцца Рэйк'явік, Любляна і Лісабон ў Еўропе і Токіо ў Азіі - тут ўзровень забойстваў на 100 тыс. насельніцтва ніжэй за 1.

Рэйтынг Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці разлічваўся на аснове дадзеных міністэрстваў унутраных спраў і аховы здароўя краін, інфармацыі адкрытых урадавых крыніц і звестак, сабраных іншымі міжнароднымі і рэгіянальнымі органамі, у тым ліку такімі як Інтэрпол, Еўрастат, Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў і UNICEF.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках