27 красавiка 2024, Субота, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злодзей выскачыў на хаду з цягніка Валгаград - Брэст

21
Злодзей выскачыў на хаду з цягніка Валгаград - Брэст

Жыхар Смаленскай вобласці пакалечыў сябе, выскачыўшы на хаду з цягніка, каб сысці ад адказнасці за крадзеж.

Як паведаміў БелаПАН супрацоўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі Аляксандр Марчанка, раніцай 6 лютага праваднікі і пасажырка цягніка Валгаград - Брэст самастойна выявілі злодзея і затрымалі яго з доказамі злачынства на месцы злачынства.

Пацярпелай аказалася 36-гадовая жыхарка Брэста, а падазраваным - 28-гадовы жыхар Смаленскай вобласці. Незнаёмыя паміж сабой пасажыры ехалі ў Брэст у адным плацкартным вагоне. Беларуска вярталася з камандзіроўкі, а расеец накіроўваўся ў Брэст па асабістых пытаннях.

Калі склад пад'язджаў да абласнога цэнтру, жанчына сабрала пасцельную бялізну і панесла здаваць яе правадыру. У гэты час малады чалавек паспеў адкрыць яе сумачку і выкрасці кашалёк. Вярнуўшыся на месца, брэстаўчанка выявіла крадзеж 55 тысяч беларускіх рублёў і тысячы расейскіх рублёў, заўважыла, як сусед выйшаў з яе плацкарта, і накіравалася да яго. Адкінуўшы абвінавачванне ў крадзяжы, хлопец пайшоў у другі вагон. Жанчына яго пераследвала разам з правадніком і начальнікам цягніка. Знайшлі злодзея ў прыбіральні, ён паспеў схаваць там кашалёк і забраць грошы. Падазраваны пагадзіўся аддаць узятае з умовай, што пра здарэнне не стане вядома міліцыі.

Аднак, выйшаўшы з затрыманым у тамбур, праваднік усё ж пачаў тэлефанаваць у праваахоўныя органы. Даведаўшыся пра гэта і скарыстаўшыся збянтэжанасцю чыгуначніка, малады чалавек адчыніў дзверы вагона і на хаду выскачыў з цягніка. Пры падзенні злодзей зламаў сабе нагу, моцна выцяўся і страціў прытомнасць.

Падазраваны знаходзіцца ў шпіталі пад аховай. У дачыненні да яго распачатая справа па ч. 1 арт. 205 (крадзеж) КК, вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. За крадзеж зламысніку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках