18 красавiка 2024, Чацвер, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукамольцаў вучаць страляць і разганяць мітынгі апазіцыі

93
Лукамольцаў вучаць страляць і разганяць мітынгі апазіцыі

Дружыннікі БРСМ распавялі пра тое, чаму вучаць у «моладзевых атрадах аховы правапарадку».

Адзін са стваральнікаў баранавіцкага МААП кажа пра сваю арганізацыю прыкладна гэтак жа, як ветэраны амерыканскіх «марскіх коцікаў» - пра сваю, паведамляе «Еўрарадыё».

«Наш баец павінен умець думаць у самай крытычнай сітуацыі, у складанай сітуацыі, ў небяспечнай сітуацыі, - пералічвае 27-гадовы Уладзімір Вінаград. - Зразумела, баец МААП БРСМ павінен быць падрыхтаваны фізічна. На кожнага з кандыдатаў мы робім запыт: ці былі на ім адміністрацыйныя правапарушэнні або крымінальныя. Потым праводзіцца сумоўе. Той, хто яго праходзіць, трапляе на паўгадавую стажыроўку. І калі яны здаюць нарматывы, не маюць нараканняў, то трапляюць у атрад. Толькі 20% ад усіх жадаючых гэта ўдаецца».

Студэнт Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Андрэй Сяліцкі ў мясцовы МААП патрапіў даволі проста. Тэстаў, як у стромкіх баявіках, праходзіць не прыйшлося.

«Ніякіх асаблівых крытэраў не прад'яўляецца. Надзеў майку і пайшоў патруляваць тэрыторыю ў межах зоны ўніверсітэта. У асноўным, парушэнні звязаныя з курэннем і ўжываннем алкаголю. Стараемся дзейнічаць акуратна: рукапрыкладства не вітаецца», - кажа ён.

Удзельнікаў моладзевых атрадаў рыхтуюць да розных задач. Гэта відаць па фатаграфіях, якія выкладзеныя ў інтэрнэт-групах МААП БРСМ у сацыяльных сетках. Вось маладыя людзі дапамагаюць школьнікам пераходзіць дарогу, вось тайбаксёр Каця Вандар'ева вучыць маладое папаўненне біць нагой у жывот, вось бээрэсэмаўцы рыхтуюцца разганяць мітынгі, вось - асвойваць баявую зброю.

«Раз у тыдзень трэніруемся ў частцы 32/14. Там ідзе гадзіна рукапашнага бою і гадзіна медпадрыхтоўкі, - распавядае Сяргей Ліхван, студэнт БНТУ. - Ёсць знаёмыя, якіх вучылі выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. Гэта асноўныя, якія апранутыя па форме».

Студэнцкія атрады МААП пачалі фарміравацца з сярэдзіны 2000-х. Афіцыйны сайт БРСМ паведамляе, што ў 2012 годзе колькасць удзельнікаў моладзевых атрадаў складала 15 тысяч чалавек. Хоць у аб'яднанай інтэрнэт-групе МААП у сацыяльных сетках - каля 1500 удзельнікаў.

Прадстаўнікі такіх атрадаў ужо прымалі ўдзел у «працы» на акцыях апазіцыі. У прыватнасці, у іх задачы ўваходзіла перашкода працы журналістаў і фатографаў.

Напісаць каментар 93

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках