28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк на берасцейскім прадпрыемстве «Компа»

59
Страйк на берасцейскім прадпрыемстве «Компа»

8 лютага рабочыя механічнага цэха машынабудаўнічага прадпрыемства «Компа» не сталі ўключаць свае станкі.

Як стала вядома charter97.org, рабочыя (а тут працуюць блізу паўтары сотні чалавек) адмовіліся пачынаць працоўны дзень на знак пратэсту супраць зніжэння свайго заробку: адміністрацыя прыняла пастанову не выплачваць прэмію паводле вынікаў працы ў студзені. У гэтым пытанні рабочых механічнага цэха падтрымалі калегі з іншых аддзелаў «Компа».

Высветлілася, што на прадпрыемстве, якое спецыялізуецца на выпуску абсталявання для мясаперапрацоўчай галіны, і на сённяшні дзень уважаецца як адно з самых стабільных прадпрыемстваў, што ёсць у Берасці, токары і фрэзероўнікі шостай катэгорыі цяпер атрымліваюць  прыблізна 2-3 мільёны рублёў, што ўжо прычынілася да зыходу высокакваліфікаваных кадраў. Калі ж тыя з рабочых, хто застаўся, даведаліся, што не змогуць разлічваць на «дадатак» у выглядзе прэміі да свайго заробку, з'явілася прапанова аб'явіць страйк.

Дырэктар «Компа» Міхаіл Белавусаў патлумачыў сітуацыю тым, што на пачатку года традыцыйна памяншаюцца продажы, таму сродкаў на выплату прэмій няма. Але, улічваючы рашучы настрой рабочых, кіраўнік прадпрыемства паабяцаў усё ж урэгуляваць гэтае пытанне, налічыць прэміяльныя выплаты, а надалей адшукаць магчымасці для падвышэння заробку. Пачуўшы гэтыя абяцанні, спецыялісты «Компа» прыступілі да працы.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў канфлікт паміж працоўнымі і адміністрацыяй нават не паспрабаваў развязаць афіцыйны прафсаюз, быццам бы закліканы абараняць інтарэсы працоўных.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках