24 красавiка 2024, Серада, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барсукоў «даслужыўся» да генерала

46
Барсукоў «даслужыўся» да генерала

Лукашэнка прысвоіў чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі палкоўнікам міліцыі Аляксандру Барсукову і Мікалаю Мельчанку.

Чарговае вайсковае званне генерал-маёра - палкоўнікам Алегу Дзвігалеву і Ігару Лацянкову, чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы палкоўніку ўнутранай службы Генадзю Ласуце.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 8 лютага.

Аляксандр Барсукоў з'яўляецца начальнікам ГУУС Менгарвыканкама.

Раней палкоўнік міліцыі Барсукоў займаў пасаду начальніка дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі і першага намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі - начальніка ўпраўлення правапарадку МУС Беларусі.

Барсукоў асабіста прысутнічаў на ўсіх акцыях пратэсту ў Беларусі і быў адным з тых, хто аддаваў загады аб разгоне шмат якіх дэманстрацый, якія праходзілі ў апошнія гады.

Ён жа цынічна заяўляў, што падчас жорсткага разгону акцыі 19 снежня ў Менску пацярпела больш міліцыянтаў. На самай справе, колькасць збітых 19 снежня сілавікамі цывільных грамадзян вымяраецца сотнямі, калі не тысячамі. Практычна ўсе арыштаваныя падчас дэманстрацыі людзі былі кінутыя ў турмы з траўмамі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках