23 красавiка 2024, aўторак, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год Літву наведалі 400 тысяч беларусаў

23
За год Літву наведалі 400 тысяч беларусаў

Паводле падлікаў літоўцаў, у мінулым годзе колькасць турыстаў з нашай краіны павялічылася на 17%.

За мінулы год інфармацыйна-турыстычны цэнтр Вільні налічыў на 62% больш турыстаў з Беларусі ў параўнанні з 2011 годам, паведамляе «Еўрарадыё».

«У 2011 годзе ў турыстычна-інфармацыйныя цэнтры Вільні звярнулася блізу 3500 наведвальнікаў з Беларусі. А ў 2012 годзе ў нас было больш за 6 тысяч турыстаў з Беларусі», - распавядае супрацоўніца Віленскага інфармацыйна-турыстычнага цэнтра Зіта Букена.

Яно і не дзіўна. У 2011 годзе, паводле звестак літоўскага Дэпартамента статыстыкі, больш за ўсё турыстаў у Літву прыехала менавіта з Беларусі - 340 тысяч чалавек. Але і гэта не мяжа, мяркуюць літоўцы.

«Бо ў 2011 годзе беларускіх турыстаў было на 17% больш, чым у 2010-м, то мы прагназуем, што ў 2012 годзе будзе 400 тысяч беларусаў. Думаем, што адбыўся рост прыкладна на 17%», - кажа супрацоўніца аддзела інфармацыі Дзяржаўнага турыстычнага дэпартамента Літвы Герда Буткувене.

Дырэктар турыстычнай кампаніі «Балтык Трэвэл» Ірына Калеснікава таксама прызнае павелічэнне беларускага турыстычнага патоку ў Літву. Праўда, Ірыне Калеснікавай, якая працуе з Літвой ўжо блізу 10 гадоў, ёсць з чым параўнаць.

«Калі віза каштавала 5 еўра, ахвотных было не менш. Адразу, калі зрабілі кошт візы 60 еўра, колькасць людзей крыху знізілася. Таму што так проста ў краму за каўбасой ўжо не паедзеш», - кажа яна .

Вялікай колькасці беларусаў у Літве спрыяе разнастайнасць турыстычных тураў, шматлікія аўтобусы з Менска ў Літву і дадатковы цягнік да Вільні.

Ірына Калеснікава кажа: «Быў адзін перыяд, калі ўсім былі патрэбныя экскурсіі. Цяпер большасці экскурсіі не патрэбныя, яны самі ўсё ведаюць. Тыя, хто едзе ў Палангу, там таксама экскурсій у асноўным няма. Яны шпацыруюць батанічным паркам, шпацыруюць лесам, ходзяць, ездзяць на роварах. Максімум - выязджаюць у Клайпеду на пароме, у Марскі музей».

Цікава, што ў Ковенскім Інфармацыйна-турыстычным цэнтры ў 2012 годзе колькасць беларускіх турыстаў знізілася. Так, у 2011 годзе сюды звярнуліся 1857 беларусаў, а ў мінулым годзе - толькі 1668 (на 10% менш). Але, як кажа кіраўнік камерцыйнага аддзела мясцовага аэрапорта Юратэ Балтрушайцітэ, беларусы ахвотна лётаюць з Коўна (як і з Вільні, дарэчы). І яшчэ куды!

«У 2012 годзе блізу 8-10% агульнага пасажырапатоку былі грамадзяне Беларусі. Грамадзяне Беларусі вельмі часта падарожнічалі з Коўна ў гэтых «сонечным» кірунках: Радос, Кос, Алікантэ, Мальта, Кіпр. Гэтыя кірункі ў мінулым годзе былі самымі прывабнымі», - кажа яна.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках