26 красавiка 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індыя знізіць закупкі беларускага калію

5
Індыя знізіць закупкі беларускага калію

Адзін з ключавых рынкаў для беларускіх і расейскіх вытворцаў калію плануе скараціць субсідыі фермерам на куплю калійных угнаенняў.

Іх скароцяць як мінімум на 15% у 2013-2014 падатковым годзе, што пагражае зніжэннем попыту на імпарт, інфармуе Reuters.

Пра гэта паведамілі чатыры крыніцы з ліку чыноўнікаў і супрацоўнікаў дзяржкампаній. На ўгнаенні, услед за нафтай і харчаваннем, прыпадае траціна ўрадавых субсідый у Індыі, якая спрабуе паменшыць бюджэтны дэфіцыт.

Папярэдняе скарачэнне субсідавання закранула такіх замежных прадаўцоў, як расейскі «Уралкалій» і беларускі «Беларуськалій», і Дэлі разлічвае на працяг гэтага сцэнара.

«Паколькі міжнародныя кошты падаюць, відавочна, што субсідыі павінны зніжацца», - сказаў Reuters высокапастаўлены чыноўнік Міністэрства угнаенняў Срыкант Ена, дадаўшы, што канчатковая пастанова яшчэ не прынятая.

Падзенне сусветнага попыту ў мінулым годзе вымусіла «Беларуськалій» скараціць вытворчасць на 9%. Калійныя ўгнаенні разам з перапрацоўкай пастаўлянай з Расеі нафты з'яўляюцца ключавой крыніцай прыбыткаў Беларусі.

Падкантрольны мільярдэру са спісу Forbes Сулейману Керымаву «Уралкалій» з'яўляецца манапалістам у вырабе калійных угнаенняў у Расеі і скараціў выраб хлоркалію ў мінулым годзе на 16%.

У Індыі няма сваёй вытворчасці калійных угнаенняў.

Індыя і Кітай купляюць ўгнаенні на падставе доўгатэрміновых кантрактаў, якія затым служаць коштавым арыенцірам для рынку ў цэлым. На гэтым тыдні супольнае прадпрыемства «Уралкалія» і «Беларуськалія», гандлёвая Беларуская калійная кампанія (БКК) - уклала кантракт на пастаўку мільёна тон хлоркалію ў Індыю па $ 427 за тону.

Папярэдняе зніжэнне субсідый, прычынай якога стаў валютны крызіс у Індыі, абрынула попыт на ўгнаенні ў гэтай краіне.

БКК больш за год вяла перамовы аб новым кантракце і збавіла кошт з $ 490 за тону. Гэта стала не адзінай саступкай ў новым годзе: раней кампанія збавіла кошт экспартаванага калію ў Кітай да $ 400 за тону з $ 470.

Прадстаўнік індыйскай дзяржкампаніі для продажу угнаенняў сказаў Reuters, што ўрад дамагаецца ад вытворцаў зніжэння коштаў, каб змякчыць негатыўны ўплыў ад скарачэння субсідый.

Высокапастаўлены супрацоўнік Мінугнаенняў, наўпрост паінфармаваны аб плане змяншэння субсідый, сказаў, што яны могуць быць зніжаныя як мінімум на 15%, хоць канчатковы варыянт павінен быць узгоднены з Мінсельгасам і Мінфінам.

Буйнымі экспарцёрамі калійных угнаенняў у Індыю выступаюць таксама Potash Corp, Mosaic Co, Agrium Inc, Arab Potash Co, ICL Israel Chemicals і K + S AG; расейская група «Фосагро» з'яўляецца адным з ключавых прадаўцоў фасфатаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках