banner1 banner1 banner1

9.02.2013

Годнасць псэўдапрафэсара Шэйману надаў Чаргінец? важная навіна 147

12:56, — Палітыка

Годнасць псэўдапрафэсара Шэйману надаў Чаргінец?

Мікалай Чаргінец узначальвае беларускую філію няіснай расейскай акадэміі.

Гэта вынікае з пераліку рэгіянальных кіраўнікоў Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку, які падае ўкраінскі сайт euroindex.ua.

Нагадаем, у дзень прызначэння Віктара Шэймана на новую пасаду на сайце БелТА з'явілася афіцыйная біяграфія чыноўніка, у якой публічна паказана наяўнасць у яго навуковай годнасці «прафэсар».

Напраўду Віктар Шэйман не з'яўляецца навукоўцам і да навукі не мае аніякага дачынення, а наданне самому сабе навуковай годнасці - гэта толькі чарговая бутафорыя ў ягонай вялікай калекцыі фальшывых узнагарод і рангаў.

Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расейскай Федэрацыі была зліквідаваная 10 снежня 2008 пастановай Вярхоўнага Суда паводле заявы Генеральнага пракурора Расеі.

«Праверкай, праведзенай Генеральнай пракуратурай РФ супольна з ФСБ Расеі, ФПС Расеі, Мінюстам Расеі, Расадукнаглядам, Геральдычнай Радай пры прэзідэнце Расейскай Федэрацыі, былі выяўлены шматлікія парушэнні заканадаўства ў дзейнасці названай грамадскай арганізацыі. Акадэмія, з'яўляючыся грамадскай арганізацыяй, незаконна пазіцыянавала сябе як дзяржаўная структура з адпаведнымі паўнамоцтвамі. Падчас сваёй дзейнасці незаконна выкарыстоўвала знакі і атрыбуты дзяржаўнай улады, у тым ліку - штандар прэзідэнта Расейскай Федэрацыі», - гаворыцца ў паведамленні Генеральнай пракуратуры.

Таксама акадэмія незаконна надавала спецыяльныя рангі, якія супадаюць з вайсковымі рангамі ў Расеі і выкарыстоўвала ўзоры формавага абмундзіравання, аналагічныя вайсковай форме.

Супрацоўнікам акадэміі выдавалі службовыя пасведчанні, што маюць падабенства з пасведчаннямі дзяржузору, якія выкарыстоўваліся імі ў асабістых мэтах, што «стварала ўмовы для карупцыйных з’яў і дыскрэдытавала дзяржаўную ўладу». Былі факты выкарыстання службовых пасведчанняў Акадэміі падчас учынення злачынстваў, зазвычай махлярскіх дзеянняў у асабліва буйных сумах, адзначана ў паведамленні.

Чальцам акадэміі надавалі адмысловыя годнасці - правадзейны чалец акадэміі, чалец-карэспандэнт акадэміі, а таксама ганаровыя годнасці «Заслужаны дзеяч навукі АБАП» і «Заслужаны юрыст АБАП» з уручэннем адпаведных нагрудных знакаў і пасведчанняў.

Дысэртацыйная рада і найвышэйшы атэстацыйны камітэт акадэміі надавалі навуковыя ступені і годнасці (доктар навук, кандыдат навук, прафэсар, дацэнт). Узоры дыпломаў і атэстатаў, якiя выдаваліся акадэміяй, мелі падабенства з дыпломамі і атэстаты дзяржузору, што не выключала іх выкарыстанне ў якасці такіх.

У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам, перад прызначэннем на новую пасаду Шэйман абавязаны быў падаць уласнаручна запоўненыя анкету і аўтабіяграфію. Непасрэдна ў анкеце маецца пункт № 6 «Навуковая ступень, навуковая годнасць (калі нададзеная, нумары дыпломаў)». Вось у гэтай графе і павінна быць пазначана, што ён з'яўляецца прафесарам АБАП.

Ужо на падставе названых хлуслівых звестак лукашэнкаўскай адміністрацыяй была перададзеная не адпаведная рэчаіснасці інфармацыя ў дзяржаўнае тэлеграфнае агенцтва.



Напісаць каментар (147)

Экспарт




Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  19.12.14  20.12.14
EUR13 390,0013 390,00
USD10 890,0010 890,00
RUB184,00184,00

Меркаванне


Ложь и безумие диктатур

Ложь и безумие диктатур

Валерий Костка

Finita la commedia

Finita la commedia

Леонид Моряков

Не забудьте выключить телевизор

Не забудьте выключить телевизор

Ирина Халип

Возвращение «возвращенного» Крыма

Возвращение «возвращенного» Крыма

Дмитрий Дрозд

«Русский мир» становится китайским

«Русский мир» становится китайским

Александр Томкович



Учора на сайце:

наведвальнікаў 313395
праглядаў 2164879

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31

Старая версія сайта

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска

       

Пакіньце Ваш e-mail: