19 сакавiка 2024, aўторак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу затрыманыя 300 ісламістаў

66
У Пецярбургу затрыманыя 300 ісламістаў

У другім памерам горадзе Расеі, Санкт-Пецярбургу, паліцыя правяла шырокамаштабны рэйд.

У выніку была раскрытая меркаваная экстрэмісцкая групоўка, якая складаецца амаль з 300 чалавек. Чальцы гэтай арганізацыі былі арыштаваныя. Іх падазраюць у «закліках да ўчынення тэрарыстычнай дзейнасці», а таксама ў «распальванні нянавісці», паведамляе тэлеканал Russia Today.

Са слоў расейскіх спецслужбаў, ісламскія лідары ў апошнія гады прыязджалі ў Санкт-Пецярбург, каб праводзіць лекцыі і распаўсюджваць экстрэмісцкую літаратуру. Адзін з гэтых лектараў знаходзіцца сярод затрыманых. На старонцы ў сацыяльных сетках размяшчаліся відэа з запісамі тэрарыстычных актаў, а таксама са зваротамі экстрэмісцкіх лідараў Паўночнага Каўказа і Блізкага Усходу.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках