30 красавiка 2024, aўторак, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Багданкевіч: Вывад банкнот не вырашыць праблему інфляцыі

21
Станіслаў Багданкевіч: Вывад банкнот не вырашыць праблему інфляцыі

Вывад з абарачэння банкнот наміналам у 10 і 20 рублёў не вырашыць праблему далейшай інфляцыі і дэвальвацыі.

Пра гэта charter97.org заявіў экс-старшыня Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч, каментуючы спыненне прыёму банкнот наміналам 10 і 20 рублёў.

«Абясцэньванне нацыянальнай валюты відавочна. За 10, 20 рублёў ужо даўно нічога нельга купіць, гэта не грошы. Інфляцыя прывяла да таго, што мы сталі мільянерамі, а гэта не нармальна. Грошы абясцэніліся ў тысячы разоў у параўнанні з момантам іх першапачатковага ўвядзення. Урад не вырашае праблему інфляцыі», - адзначыў эканаміст.

Ён таксама падкрэсліў той факт, што за 2012 год сярэдняя інфляцыя ў краінах ЕЗ склала 2%, а ў Беларусі па афіцыйных дадзеных 22%, але, на самой справе, яна яшчэ вышэй.

«Каб вырашыць гэтую праблему, трэба навучыцца кіраваць эканомікай так, каб не было хуткага росту коштаў. Пасля гэтага правесці дэнамінацыю і не дапускаць абясцэньвання нацыянальнай валюты на спажывецкім рынку. Але грашовую рэформу можна праводзіць толькі тады, калі ёсць стабільнасць коштаў. Але ў нас яе няма. Корань усіх праблем крыецца ў тым, што ўлада не хоча праводзіць эканамічныя рэформы», - сказаў на заканчэнне Станіслаў Багданкевіч.

Нагадаем, з сённяшняга дня спыняецца прыём банкнот наміналам 10 і 20 рублёў па ўсіх відах плацяжоў.

З 1 сакавіка па 30 верасня 2013 года гэтыя банкноты можна абмяняць у суме, роўнай 50 рублёў, у структурных падраздзяленнях Нацыянальнага банка і банках краіны, а з 1 кастрычніка 2013 года па 31 сакавіка 2014 года - толькі ў структурных падраздзяленнях Нацбанка.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках