Самалёт «Астана-Менск» сеў у Самары праз няспраўнасць
21- 10.03.2013, 10:38
Пасажырскі самалёт беларускай авіякампаніі «Белавія», які ляцеў з Астаны ў Менск, вымушана сеў у Самары праз праблемы ў паліўнай сістэме.
Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу» ў нядзелю крыніца ў авіядыспетчарскіх службах аэрапорта «Курумоч».
«Камандзір паветранага судна «Боінг-737» авіякампаніі «Белавія» паведаміў аб непаладках у паліўнай сістэме, калі самалёт знаходзіўся ў раёне самарскага авіяцыйнага вузла. Была прынятая пастанова аб вымушанай пасадцы ў Самары», - адзначыла крыніца.
Ён дадаў, што самалёт шчасна прызямліўся ў аэрапорце «Курумоч» пад 6.00 паводле менскага часу. На борце знаходзілася 92 пасажыры.