Чарговая бойка ў метро: міліцыя не можа знайсці хулігана
66- 11.03.2013, 12:09
Партызанскім РУУС сталіцы за здзяйсненне хуліганскіх дзеянняў каля 22.50 20 лютага на платформе станцыі метро «Плошча Перамогі» адшукваецца невядомы.
Малады чалавек выйшаў з вагона метро і накіраваўся да выхаду. Нечакана на яго з кулакамі накінуўся невядомы хлопец, які ехаў з ім у адным цягніку. Бойка працягвалася каля хвіліны. Затрымаць зламысніка не ўдалося, паведамляе сайт ГУУС.
Супрацоўнікі Партызанскага РУУС валодаюць відэамалюнкам падазраванага ў хуліганстве і звяртаюцца з просьбай апазнаць зламысніка.