28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ перайшоў на чатырохдзёнку

87
МАЗ перайшоў на чатырохдзёнку

З сённяшняга дня на заводзе ўводзіцца скарочаны працоўны тыдзень.

Гэтую інфармацыю сайту charter97.org пацвердзіў прафсаюзны актывіст Сцяпан Паўловіч, які працуе на Менскім аўтамабільным заводзе.

Згодна з загадам ад 25 лютага 2013 года, працоўныя дні ў сакавіку пераносяцца на восень таго ж года.

«З-за адсутнасці попыту на на аўтатэхніку ААТ «МАЗ» знізілася пакупніцкая актыўнасць на расейскім і міжнародным рынках, што пацягнула за сабой павелічэнне запасаў аўтамабіляў і прычапной тэхнікі. З улікам удакладнення аб'ёмаў вытворчасці, і з мэтай рацыянальнага выкарыстання працоўных, матэрыяльных, і паліўна-энергетычных рэсурсаў», - гаворыцца ў загадзе.

Згодна з рашэннем кіраўніцтва завода, працоўныя дні з пятніц 15, 22 і 29 сакавіка 2013 года перанесці на суботы 19 кастрычніка, 9 і 20 лістапада 2013 года для работнікаў усіх структурных падраздзяленняў ААТ «МАЗ», прафработнікаў ліцейнага, кавальскага і аўтобуснага заводаў, філіялаў ААТ «МАЗ» «Сэрвісны цэнтр», «Гандлёвы дом», «Гасцінічны комплекс», «Палац Культуры».

Нагадаем, інфармацыя пра пераход Менскага аўтамабільнага завода на чатырохдзёнку з'явілася 5 сакавіка, аднак тады на прадпрыемстве адмовіліся яе каментаваць.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках