20 красавiка 2024, Субота, 2:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля здымак «Белсата» - адміністрацыйны пратакол

8
Пасля здымак «Белсата» - адміністрацыйны пратакол

Сёння дамоў да былога дэпутата Бялыніцкага райсавета, жыхара вёскі Лебядзянка Валерыя Вусіка, зноў прыйшоў участковы інспектар Сяргей Карыткін.

Падставай для візіту супрацоўніка Бялыніцкага РАУС стала складанне чарговага пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, якое нібыта здзейсніў Валерый Вусік падчас наведвання са здымачнай групай тэлеканала «Белсат» фермы мясцовай гаспадаркі СВК «Лебядзянка» 28 лютага 2013 года, піша ПЦ «Вясна».

Сёння перад абедам да мяне зноў прыехаў участковы інспектар Сяргей Карыткін, - распавядае Валерый Вусік. - Ён склаў на мяне чарговы пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, на гэты раз па заяве трактарыста СПК «Лебядзянка» Бялова Міхаіла. Дарэчы, Міхаіл Бялоў з'яўляецца родным пляменнікам старшыні СВК «Лебядзянка» Пятра Бялова. У пратаколе Сяргей Карыткін напісаў, што 28 лютага, калі мы разам са здымачнай групай тэлеканала «Белсат» наведвалі жывёлагадоўчую ферму СВК «Лебядзянка», я там у дачыненні да Міхаіла Бялова «нецэнзурна лаяўся, на прапановы супакоіцца не рэагаваў», а таксама «размахваў рукамі» і ажыццяўляў ў яго адрас «пагрозы фізічнай расправы».

Зразумела, што нічога з гэтых дзеянняў я не рабіў, пра што і напісаў у пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Наадварот, гэта Міхаіл Бялоў абражаў мяне рознымі словамі, называў «старым маразматыкам».

Журналістка са здымачнай групы тэлеканала «Белсат», якая была сведкай падзей 28 лютага, пацвярджае, што Валеры Вусік паводзіў сябе карэктна.

«Валерый Вусік праводзіў нас на тэрыторыю жывёлагадоўчай фермы СВК «Лебядзянка» і я магу засведчыць, што ніякіх правапарушэнняў у дачыненні да Міхаіла Бялова ён не здзяйсняў, - кажа журналістка. - Наадварот, гэта Міхаіл Бялоў усяляк спрабаваў перашкодзіць нам рабіць здымкі. У нас ёсць некалькі знятых эпізодаў, дзе ён абзывае і правакуе Валерыя Вусіка. Я асабіста паабяцала Валерыю, што ў выпадку неабходнасці выступлю сведкам з яго боку на судзе».

Сам Валерый Вусік збіраецца пракансультавацца з праваабаронцамі і абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў Бялыніцкай міліцыі.

Магілёўскі праваабаронца Уладзімір Краўчанка лічыць, што ціск на Валерыя Вусіка з боку супрацоўнікаў Бялыніцкай міліцыі будзе толькі ўзрастаць, каб іншыя грамадзяне маглі бачыць, што нельга нейкім чынам праяўляць сваю грамадзкую актыўнасць і супрацьпастаўляць сябе мясцовай уладзе. Па словах Уладзіміра Краўчанкі, з боку праваабаронцаў Валерыю Вусіку будзе аказаная ўся неабходная дапамога.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках