29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю: Па чужой картцы пакупнікоў могуць не абслужыць

43
Мінгандлю: Па чужой картцы пакупнікоў могуць не абслужыць

Пры выкарыстанні чужой карткі работнік гандлю можа не абслужыць пакупніка.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар міністра гандлю Зміцер Маліноўскі, каментуючы БелаПАН ліст, разасланы міністэрствам ва ўпраўленні гандлю абласных выканкамаў і ў Менгарвыканкам.

Па словах прэс-сакратара, ліст быў адпраўлены 4 сакавіка «з мэтай абараніць трымальнікаў пластыкавых картак і ўзмацніць эфектыўнасць працы плацежных тэрміналаў».

«Плацежны сродак - а банкаўская картка з'яўляецца плацежным сродкам - толькі ваш. Калі вы перадаеце яго іншаму чалавеку, то вы гэтага чалавека можаце ўвесці ў вельмі непрыемную сітуацыю, - падкрэсліў Зміцер Маліноўскі. - За мяжой, калі вы перадаеце плацежны сродак іншай асобе, то картка можа быць канфіскаваная, нават штраф могуць даць, гэта вельмі сур'ёзна».

Як удакладніў прэс-сакратар, ліст носіць рэкамендацыйны характар, «гэта не даручэнне».

«Гэта не значыць, што работнік будзе патрабаваць ад вас ледзь не напісання аўтабіяграфіі. Магчыма, могуць запатрабаваць дакумент, які сведчыць асобу. Гаворка ідзе пра захаванне элементарных патрабаванняў і правілаў кіраўніцтва па абслугоўванню трымальнікаў картак, каб чужы чалавек не меў доступу да сродкаў, якія ляжаць на картцы», - падкрэсліў Маліноўскі.

Мінгандлю рэкамендуе персаналу аб'ектаў гандлю забяспечыць выкананне «Кіраўніцтва па абслугоўванні трымальнікаў картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу з выкарыстаннем плацежных тэрміналаў» і абсталяваць працоўныя месцы неабходнымі для падключэння плацежных тэрміналаў камунікацыямі (наяўнасць свабоднай тэлефоннай лініі, разетак, падключэння да інтэрнэту).

«Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра тое, каб узмацніць кантроль за выкананнем персаналам арганізацый гандлю і сэрвісу патрабаванняў па абслугоўванню трымальнікаў картак і выкарыстаннем плацежных тэрміналаў. Бо чым больш будзе тэрміналаў, тым лягчэй будзе разлічыцца на тавар, тым больш тавараабарот», - рэзюмаваў Зміцер Маліноўскі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках