19 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Skype шпіёніць за карыстальнікамі

25
Skype шпіёніць за карыстальнікамі

Амерыканскі навуковец пацвердзіў існаванне ў кітайскай версіі Skype модуля-шпіёна.

Даследчык Джэфры Нокел (Jeffrey Knockel) з Універсітэта Нью-Мексіка ўстанавіў наяўнасць цэнзурнага механізму ў кітайскай версіі Skype, паведамляе CNews са спасылкай на выданне Businessweek.

Па дадзеных Нокела, кітайскі дыстрыбутыў Skype змяшчае модуль з убудаваным кейлогерам, які правярае тэксты на ўтрыманне ў іх непажаданых слоў, і перасылае сабраныя логі меркавана спецслужбам.

Пералік забароненых для кітайскіх карыстальнікаў слоў Нокелу атрымалася ўстанавіць, назіраючы за актыўнасцю сваёй сеткі пры ўводзе слоў, якія меркавана цензуруюцца. Акрамя таго, яму ўдалося выявіць значныя паслядоўнасці сімвалаў пры аналізе зашыфраванай базы дадзеных ключавых слоў, якая штодня абнаўляецца.

У ліку слоў, не рэкамендаваных для ўжывання кітайскім карыстальнікам Skype, Нокел вылучыў Tiananmen (плошча Цяньаньмэнь, дзе ў 1989 г. была падаўленая пратэстная акцыя), назвы арганізацый Human Rights Watch, «Рэпарцёры без межаў», BBC News, месцы планаваных акцый і да т. п.

Раней, у студзені 2013 г., група актывістаў з больш 40 арганізацый і 60 прыватных асоб, у тым ліку Electronic Frontier Foundation, «Рэпарцёры без межаў», хактывісцкая супольнасць Telecomix і іншыя аб'яднанні, накіравала ліст цяперашняму ўладальніку Skype - Microsoft. Падставай для іх занепакоенасці стала пагадненне паміж Skype і кітайскім інтэрнэт-правайдэрам TOM Online, якія сумесна падаюць кітайскім карыстальнікам кастамізаваную версію Skype-кліента, якая знешне не адрозніваецца ад іншых версій праграмы.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках