29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПЦ «Вясна»: Сітуацыя з правамі чалавека стабільна дрэнная

2
ПЦ «Вясна»: Сітуацыя з правамі чалавека стабільна дрэнная

Праваабарончы цэнтр «Вясна» даў агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі ў лютым 2013 года.

У аглядзе, размешчаным на сайце ПЦ «Вясна», адзначаецца, што нягледзячы на захаванне агульнай стабільна дрэннай сітуацыі з правамі чалавека, у лютым адбылася важная падзея, якая тычыцца сітуацыі з палітвязнямі - на волю выйшаў Васіль Парфянкоў, былы фігурант «справы 19 снежня 2010 года», памілаваны ў 2011 годзе і асуджаны ў 2012 за парушэнне ўстаноўленых судом умоў прафілактычнага нагляду.

Аднак гэтае вызваленне не змяніла прынцыпова сітуацыю з палітычнымі зняволенымі, бо яно было звязанае не са змяненнем пазіцыі беларускіх уладаў адносна наяўнасці ў краіне асуджаных па палітычных матывах, а ў сувязі з заканчэннем 9 лютага тэрміну адбыцця пакарання Васіля Парфянкова. У месцах пазбаўлення волі працягвалі знаходзіцца 11 палітычных зняволеных, гаворыцца ў аглядзе.

Праваабаронцы таксама падкрэслілі, што афіцыйны Менск працягваў палітыку непрызнання мандата спецдакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, устаноўленага Радай па правах чалавека ААН паводле рэзалюцыі ў ліпені 2012 года. Прызначаны на гэтую пасаду Міклаш Харашці 18 лютага на сустрэчы з беларускімі журналістамі ў Кіеве паведаміў, што запытваў беларускую візу некалькі разоў, але пакуль пытанне з яго магчымасцю наведаць Беларусь не было вырашана станоўча. Паводле яго слоў, у ходзе работы над дакладам, які павінен быць прадстаўлены на сесіі РПЧ у чэрвені 2013 года, ён пакуль змог сустрэцца толькі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці Беларусі, прычым усе сустрэчы праходзілі за межамі Беларусі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках