19 красавiка 2024, Пятніца, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве вядуцца дыскусіі аб далучэнні да еўразоны

4
У Варшаве вядуцца дыскусіі аб далучэнні да еўразоны

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што ягоная краіна прагаласавала на рэферэндуме за ўступленне ў зону еўра, але адмовіўся назваць магчымую дату пераходу на еўрапейскую валюту.

«Дыскусія вядзецца на тэму, калі далучацца, а не пра тое, ці далучацца наогул», - заявіў Туск у панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Таліне, піша «Інтэрфакс».

Паводле ягоных слоў, «наша праца заключаецца ў тым, каб арганізаваць справы так, каб пераход быў бяспечным для дзяржавы». «Таму мы ўважліва сочым за тым, што адбылося ў Эстоніі і Славакіі і адбудзецца неўзабаве ў Латвіі», - сказаў кіраўнік польскага міністэрства замежных спраў.

На ягоную думку, далучэнне Эстоніі да еўразоны дапамагло краіне выйсці з крызісу.

«Калі я бываю ў Эстоніі або Славакіі, то бачу, што менавіта еўра робіць іх мацнейшымі і менавіта еўра дапамагло ім пераадолець крызіс», - сказаў кіраўнік урада Польшчы. На прэс-канферэнцыі Туск адзначыў, што Польшча гатовая далей удзельнічаць у місіі і не пярэчыць супраць размяшчэння самалётаў НАТО, што базуюцца ў Літве, у парадку ратацыі і на авіяцыйнай базе Эмары (Amari) пад Талінам. «Калі Эстонія здолее пераканаць і Літву, то гэта вельмі добра, для нас пытанне ратацыі авіябаз не з’яўляецца праблемай», - сказаў прэм'ер.

Прэзідэнт Эстоніі Тоамас Хендрык Ільвес на сустрэчы з Тускам падзякаваў Польшчы за ўдзел у місіі НАТА ў ахове паветранай прасторы краін Балтыі. Прэзідэнт Эстоніі таксама паабяцаў падзяліцца досведам уступлення ў еўразону.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках