3 траўня 2024, Пятніца, 4:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дываны Брэста» нацыяналізуюць за пазыкі

11
«Дываны Брэста» нацыяналізуюць за пазыкі

Улады павялічаць дзярждолю ў ААТ «Дываны Брэста» у абмен на кампенсацыю часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі.

Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў ад 6 сакавіка 2013 года №150.

Згодна з дакументам, прынятае рашэнне пакрыць «Дыванам Брэста» частку адсоткаў у памеры 50 адсоткаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, устаноўленай на дату кампенсацыі адсоткаў, за карыстанне крэдытамі, прадстаўленымі адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк» згодна з крэдытнымі дамовамі ад 29 лістапада 2012 года.

Атрыманыя сродкі ў 2013 годзе накіроўваюцца акцыянерным таварыствам на папаўненне абаротных сродкаў.

Умовай кампенсацыі адсоткаў павінна стаць выкананне адкрытым акцыянерным таварыствам «Дываны Брэста» «паказчыкаў па тэмпах росту аб'ёмаў вытворчасці тавараў і ўзроўню рэнтабельнасці продажаў, даведзеных ва ўстаноўленым парадку».

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці сумесна з Міністэрствам фінансаў і Беларускім дзяржаўным канцэрнам па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці даручана забяспечыць у 2014 годзе павелічэнне долі Рэспублікі Беларусь у статутным фондзе адкрытага акцыянернага таварыства «Дываны Брэста» на суму кампенсацыі часткі адсоткаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках