2 траўня 2024, Чацвер, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары Папы Рымскага: пачаўся другі дзень канклава

6
Выбары Папы Рымскага: пачаўся другі дзень канклава

У Ватыкане пачынаецца другі дзень галасавання кардыналаў, якія сабраліся на канклаў для выбараў новага Папы Рымскага.

У аўторак прыйсці да пагаднення ім не атрымалася, перадае ВВС.

Выбары праходзяць у Сікстынскай капэле, дзе - цалкам адгароджаныя ад знешняга свету - засядаюць 115 кардыналаў Каталіцкай царквы, якія прадстаўляюць 1,2 млрд вернікаў.

Відавочных фаварытаў у барацьбе за Святы прастол няма.

Папа Бэнэдыкт XVI сышоў у адстаўку ў мінулым месяцы, заявіўшы, што ў сілу шаноўнага ўзросту яго сіл недастаткова, каб працягваць узначальваць Рымска-каталіцкую царкву, якая раздзіраецца скандаламі - ад абвінавачванняў у сэксуальных дамаганнях святароў да непаўналетніх да падазрэнняў у карупцыі ў Банку Ватыкана.

Штодня ў канклаве будзе праходзіць па чатыры тура галасавання, пакуль адзін з кандыдатаў не атрымае дастатковай падтрымкі кардыналаў - тады пра абранне новага пантыфіка вернікам абвесціць белы дым з трубы Сікстынскай капэлы.

Ноч на сераду кардыналы правялі ў гатэлі ў Ватыкане, адкуль іх зноў даставяць у капэлу.

Галасаванне традыцыйна праходзіць у цішыні, без усялякіх фармальных дыскусій, да самага прыняцця канчатковага рашэння. Калі дамовы не ўдаецца дасягнуць на працягу трох дзён, кардыналы могуць зрабіць перапынак для малітвы і нефармальнага абмеркавання кандыдатур - але не больш чым на адзін дзень.

Чорны дым

Першы тур галасавання адбыўся ў аўторак вечарам.

У 19.41 па мясцовым часе (18.41 па Грынвічы) з трубы, усталяванай на даху Сікстынскай капэлы, пайшоў чорны дым. Гэта азначае, што пакуль кардыналы не змаглі абраць новага кіраўніка Царквы.

Пачынаючы з серады, кожны дзень будзе праводзіцца па два галасавання. Бюлетэні будуць спальвацца апоўдні і ў шэсць гадзін вечара - да таго часу, пакуль адзін з кандыдатаў не атрымае 77 галасоў, гэта значыць большасць у дзве трэці плюс адзін голас.

Толькі тады з труб капэлы паднімецца белы дым, які азначае, што 266-ы па ліку біскуп Рыма нарэшце абраны канклавам.

Апошнія выбары папы ў 2005 годзе занялі два дні.

Як і ў мінулы раз, перад тым як адасобіцца ў капэле кардыналы адслужылі адмысловую «Імшу для абрання вярхоўнага пантыфіка» ў саборы Святога Пятра.

У сваёй пропаведзі дэкан калегіі кардыналаў Анджэла Садана аддаў хвалу «дыяментаваму пантыфікату» Бенедыкта XVI і звярнуўся да Усявышняга з просьбай паслаць яшчэ аднаго «добрага пастыра» ў царкву.

Кардынал Садана казаў пра евангелізацыю, пра адзінства царквы і пра яе місію ў свеце - усе гэтыя пытанні абмяркоўваліся кардыналамі на кангрэгацыях на працягу мінулага тыдня.

Пропаведзь Садана, як адзначаюць аглядальнікі, была больш умеранай па тоне, чым тая, з якой у 2005 годзе звярнуўся да кардыналаў Йозаф Ратцынгер, які выступіў з рэзкай крытыкай маральнага рэлятывізму.

Перад пачаткам галасавання кардыналы-выбаршчыкі - усе яны, як таго патрабуюць правілы, маладезей 80 гадоў - прынялі прысягу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках