3 траўня 2024, Пятніца, 3:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Венесуэлы: Уга Чавеса атруцілі цёмныя сілы

64
Улады Венесуэлы: Уга Чавеса атруцілі цёмныя сілы

Улады Венесуэлы маюць намер пачаць афіцыйнае расследаванне версіі магчымага атручвання Уга Чавеса.

Пра гэта заявіў выконваючы абавязкі прэзідэнта Венесуэлы Нікалас Мадура мясцоваму тэлеканалу «Тэлесур» у сераду, піша «Інтэрфакс».

Па словах Мадура, менавіта атручванне стала прычынай раптоўнага развіцця ракавага захворвання ў кіраўніка і смяротнага зыходу.

«Мы высвятлім праўду, - сказаў Мадура. - Інтуіцыя нам падказвае, што наш камандантэ Чавес быў атручаны цёмнымі сіламі, якія хацелі прымусіць яго звярнуць з вернага шляху», - заявіў в.а. прэзідэнта.

Між тым, праціўнікі палітыкі Чавеса лічаць абвінавачванні ў атручванні прэзідэнта тыповым праяўленнем жадання ўлады ўмацаваць веру народа ў тэорыю змовы імперыялістычных дзяржаў.

Тым самым, на думку апазіцыйных сіл, кіраўніцтва краіны імкнецца адцягнуць насельніцтва ад штодзённых праблем.

Чавес лячыўся ад рака на Кубе, дзе перанёс 4 анкалагічных аперацыі і некалькі курсаў хіміятэрапіі. Ён памёр у Каракасе 5 сакавіка, пасля чаго в.а. прэзідэнта быў прызначаны Мадура.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках